Шлюб – гэта святое

Главное

Напрыканцы мінулага года ў опсаўскім касцёле адбылося незвычайнае свята. Парафіяне вырашылі ўшанаваць людзей, якія пражылі ў шлюбе не адзін дзясятак гадоў. У кожнага з іх свой лёс. А ў той дзень яны прыйшлі ў храм, каб пацвердзіць свае сямейныя адносіны, даказаць, што праз дзесяць, пятнаццаць гадоў можна захаваць не толькі каханне, але і ўзаемаразуменне, узаемапавагу адзін да аднаго, на якіх, шчыра кажучы, і трымаецца шлюб у большасці пар. Перад алтаром яны ў чарговы раз і пацвердзілі гэта.
З касцёла святочнае дзейства перамясцілася ў опсаўскі клуб. Больш за сто чалавек, якія там прысутнічалі, розных узростаў, ад дзяцей і ўнукаў, весяліліся, танцавалі, гаварылі адзін аднаму кампліменты.
А прыўзняты настрой стваралі сваімі музычнымі кампазіцыямі, сярод якіх былі полькі, мазуркі, паланезы, музыкі з Пастаў.

Тэрэза Крумплеўская,
кіраўнік калектыву
“Ветразь надзеі”.