Першы юбілей цэнтра сацыяльнай дапамогі

Главное

У студзені 2003 года рашэннем Браслаўскага райвыканкама на базе аддзялення сацыяльнай дапамогі дома быў створаны тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сёлета ён адзначае свой першы юбілей.

Сёння цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – выратавальны круг для людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў дапамозе. А на яе адгукнуцца 145 творчых натур, спецыялістаў сваёй справы, якім знаёмы такія пачуцці, як суперажыванне і міласэрнасць. У цэнтры дзей-нічаюць 6 аддзяленняў – першаснага прыёму, тэрмі-новага абслугоўвання, сацыяльнай дапамогі дома, адаптацыі і рэабілітацыі, дзённага і кругласутачнага знаходжання інвалідаў і сталых людзей.
Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоў-вання аказвае разавыя сацыяльна-бытавыя па- слугі дома – дапамагае ў распілоўцы і складзіраванні дроў, рамонце на-дворных пабудоў, апрацоўцы прысядзібных участкаў і іншыя. Тыя, хто цалкам страціў здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэння, карыстаюцца паслугамі пагадзіннага дзённага догляду. А малазабяспечаныя грамадзяне могуць атрымаць гуманітарную дапамогу ў салоне “Міласэрнасць”, які дзейнічае на базе гэтага аддзялення.
Самая запатрабаваная — сацыяльная дапамога дома. Ёю карыстаюцца 595 сталых грамадзян і інвалідаў, большасць якіх (554) жывуць у сельскай мясцовасці.
Добрымі памочнікамі для такіх людзей з’яўляюцца 120 сацыяльных работнікаў, якія дастаўляюць сваім падапечным прадукты харчавання і прамысловыя тавары першай неабходнасці, дапамагаюць прыгатаваць ежу, пры-браць у памяшканнях, забяспечыць палівам, вадой. Аформіць неабходныя дакументы, аказаць дапамогу ў вырашэнні пытанняў сацыяльных выплат, атрымання юрыдычных кансультацый – усё гэта таксама сфера дзейнасці сацыяльных работнікаў.
З 2009 года ў цэнтры адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, галоўнай задачай якога з’яўляецца стварэнне аптымальнага асяроддзя для рэабілітацыі, аднаўлення і ўмацавання фізічнага, псіхалагічнага, духоўнага здароўя людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іх блізкіх. Для іх дзейнічаюць гурткі па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, сацыяльна-бытавой адаптацыі “Утульны дом” (на здымку), спартыўны “Грацыя”. Свае работы яны выносяць на суд гледача, удзельнічаючы ў фестывалі “Браслаўскія зарніцы”, выставах-кірмашах.
Для людзей, якім не хапае сіл на самыя элементарныя рэчы або проста адзінокіх, з кастрычніка 2010 года ў в.Баруны адкрыта аддзяленне кругласутачнага знаходжання, у якім пражываюць 28 чалавек. Работнікі гэтага аддзялення імкнуцца стварыць па-хатняму ўтульныя ўмовы для сваіх пастаяльцаў.
У аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, якое створана ў лютым 2012 года, дапамогу могуць атрымаць не толькі людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Разуменне і падтрымку тут знаходзяць шматдзетныя, няпоўныя і малазабяспечаныя сем’і, асобы, якія вярнуліся з месц пазбаўлення волі. Тут функцыяніруе клуб для сталых людзей “Маладосць душы”, які наведваюць 30 чалавек. Асноўнай мэтай клуба з’яўляецца псіхалагічная адаптацыя людзей пенсіённага ўзросту. У клубе праходзяць псіхалагічныя трэнінгі і практыкумы, сустрэчы з работнікамі розных службаў раёна, выставы, вечары-ўспаміны і адпачынку.
Не абышлі ўвагай і маладых, якія нядаўна стварылі сваю сям’ю. Як наладзіць узаемаадносіны, размеркаваць сямейны бюджэт, правільна выхоўваць дзіцяці – усяму навучаць і падкажуць спецыялісты ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі.
Дзейнасць тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва грунтуецца на дзяржаўным фінансаванні, на ўзаемадзеянні розных дзяржаўных і грамадскіх структур. Цэнтр крочыць у нагу з часам, удасканальваецца і развіваецца.
Летась адкрыўся камп’ютарны клас для сталых лю-дзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дзе яны набываюць навыкі працы на камп’ютары. А сёлета ў рамках супрацоўніцтва з рэлігійнай місіяй “Карытас” будзе рэалізаваны сацыяльны праект “Паліграфічная майстэрня”.
Не існуе агульных правілаў ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі, таму наўрад ці можна ўявіць тую каласальную псіхалагічную нагрузку, якую нясуць на сабе супрацоўнікі сацыяльнай службы, штодзённа ўступаючы ў кантакт з хворымі ці проста пакрыўджанымі лёсам людзьмі, якім неабходна дапамога і падтрымка. Тым не менш кожны, хто мае патрэбу ў дапамозе, знойдзе яе, звярнуўшыся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Людміла Шылін,
в.а. дырэктара цэнтра
сацыяльнага абслугоўвання.