Вікторыя Навічонак — работнік сацыяльнага цэнтра

Главное

З дня заснавання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе ў ім эканамістам Вікторыя Навічонак. Ужо 10 гадоў займаецца планаваннем дзейнасці цэнтра, разлічвае расходы і даходы. Задача вельмі складаная і адказная. Але жанчына з поспехам вырашае яе, бо добра ведае сваю справу, арыентуецца ў мностве лічбаў, якія, як мы ведаем, любяць дакладнасць. Яе прафесіяналізм і сумленная праца не засталіся не заўважаннымі кіраўніцтвам раёна і адзначаны Ганаровай граматай.

Фота Алены Пятушка