Цiкавая сустрэча са святаром

Главное

У першы дзень пасля канікулаў Кансталінскую школу па запрашэнні дырэктара ўстановы наведаў праваслаўны святар Ігар Чачуковіч.
Бацюшка расказаў школьнікам пра Каляды, пра нараджэнне Ісуса Хрыста. На пачатку сустрэчы адчувалася некаторая скаванасць вучняў, але айцец Ігар умела падбіраў словы і прыклады з жыцця для таго, каб проста і даступна пераказаць Святое Пісанне. Ён задаваў наводзячыя пытанні, і дзеці з лёгкасцю знаходзілі адказы на іх, за што атрымлівалі наклейку ў выглядзе маленькага анёлка. Хутка хваляванне спала, і сустрэча прайшла даволі весела і цікава. Напрыканцы яе святар яшчэ раз павіншаваў настаўнікаў і вучняў з прайшоўшымі Калядамі і пажадаў ім дабра, здароўя, узаемаразумення і паслухмянасці, кожнаму з прысутных на памяць аб сустрэчы падарыў калядную паштоўку.
А ў размове з дырэктарам школы Святланай Курбан айцец Ігар адзначыў, што і надалей будзе рады прыязджаць на сустрэчы са школьнікамі, бо лічыць, што духоўнае выхаванне адыгрывае значную ролю ў станаўленні чалавека як асобы.
Вольга Патаповіч.

Фота аўтара.