Якія сувеніры прапануюць турыстам на Браслаўшчыне

Актуальное

Збіраючыся ў госці, мы абавязкова задумваемся пра падарункі, асабліва калі выязджаем за межы Браслаўшчыны. Хочацца набыць і падарыць такіе сувеніры, каб засталося прыемнае ўражанне пра наш край. «Браслаўская звязда» пашукала цікавыя варынты.11

Апошні час у Браславе няма праблем з выбарам сувенірнай прадукцыі, а выбіраючы падарунак з сімволікай роднага горада, можна патраціць не адну гадзіну, каб знайсці найлепшы варыянт.

АД СУВЕНІРАЎ…

Кубкі, талеркі, магніты, пано, капелюшы, вышыванкі, лялькі-абярэгі…У гандлёвых кропках райцэнтра дастаткова багаты выбар сувенірнай прадукцыі. Радуе, што ўсё часцей можна знайсці вырабы з выявай герба Браслава ці славутых мясцін раёна. Нават па словах прадаўцоў можна меркаваць, што найбольш запатрабаваны менавіта тавары з малюнкамі такой тэматыкі. Сярод самых даступных па кошце ў якасці сувеніра, безумоўна, магніты. Здавалася б, такая дробязь, але калі прыглядзецца, то некаторыя выглядаюць дастаткова арыгінальна. Напрыклад, драўляныя з патрыятычным надпісам «Я люблю Браслаў».

Добрым падарункам у якасці сувеніра можа стаць кубак, тым больш што на прылаўках магазінаў можна знайсці гэты посуд не толькі з яркімі пейзажамі Браслаўшчыны, але і вясёлымі надпісамі, кшталту «У любой незразумелай сітуацыі едзь у Браслаў».

Калі ж магніты ці кубкі вы лічыце дастаткова простым сувенірам, то можна знайсці больш эксклюзіўныя рэчы, напрыклад, вышыванкі, тканыя паясы, саламяныя капелюшы ад браслаўскіх майстроў. Яшчэ можна выбраць гліняныя плакеткі з выявамі славутых мясцін ці абразом Маці Божай Браслаўскай, насценныя пано з краявідамі горада, інкрусціраванае саломкай і інш. Уручаць такія падарункі ўдвая прыемней, асабліва калі сувеніры выраблены землякамі.

…ДА ПАЧАСТУНКАЎ

Дэкаратыўныя вырабы ў якасці сувеніра — добра, але ж калі прыязджаеш у госці, хочацца прывезці і прысмакі для сваіх блізкіх. Смачныя ядомыя падарункі стануць нядрэннай альтэрнатывай. Тым больш, што ў Браславе некалькі прамысловых прадпрыемстваў, якія займаюцца выпускам прадуктаў харчавання.10

Так, у гандлёвых кропках ёсць пернік ад Браслаўскага хлебазавода ў арыгінальнай упакоўцы. Сапраўды, такі выраб не сорамна прывезці і падарыць. Сюды ж дадаём хлеб «Браслаўскі край». Сярод прадукцыі Браслаўскага цэха па вырабе сыроў ААТ «Глыбоцкі МКК» мы абралі крэм тварожны «Браслаўскі пачастунак». Завяршаюць агульную карціну рыбныя кансервы ад Браслаўрыбы. У гэтага вытворцы можна выбраць кансервы з рыбы, якая водзіцца ў нашых азёрах, ці з марской, але закансерваванай па ўнікальным рэцэпце, распрацаваным у Браславе. Такім чынам, у нас складваецца прадстаўнічы прадуктовы набор.

Словам, купіць і парадаваць адметнымі браслаўскімі сувенірамі сваіх блізкіх і сяброў, якія жывуць за межамі Браслаўшчыны, можна і нават патрэбна. Тым больш, што такім чынам складзецца прыемнае ўражанне пра наш край.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *