Душу вылечыць дабрыня

Актуальное

Інваліднасць – гэта не прыгавор. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі кожны дзень не перастаюць даказваюць гэту ісціну сабе, сябрам, знаёмым, усяму свету. Яны імкнуцца жыць поўным жыццём, сустракаюцца, дзеляцца навінамі і планамі, рэалізуюць ідэі і займаюцца любімымі справамі. У гэтым ім дапамагаюць супрацоўнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў, адзін з якіх працуе і ў Браслаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Мерапрыемства, якое адбылося ў нядзелю, 2 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў у раённым Доме культуры, было не проста чарговай падзеяй, а па-хатняму прасякнутай цеплынёй і дабром сустрэчай. Невыпадкова яно насіла назву “Душу вылечыць дабрыня”.
Сабраўшыся за салодкім сталом, людзі рознага ўзросту, інтарэсаў і захапленняў на пэўны час сталі адной сям’ёй, разам жартавалі, спявалі і весяліліся.
Супрацоўнікі РДК, у сваю чаргу, падарылі ім цікавае і насычанае свята. Задорныя Івашка і Марышка, госці агеньчыка, вырашылі правесці конкурс і вызначыць самую моцную каманду. Каб атрымаць гэта званне падчас іспытаў, трэба было пастарацца, праявіць спрыт і знаходлівасць, што і рабілі ўсе ўдзельнікі. Яны адгадвалі загадкі, прыкметы, спаборнічалі ў веданні песень пра зіму і Новы год, вырашалі, што схавана ў чароўным куфры. У адным з конкурсаў адгадвалі пераблытаныя любімыя мелодыі, а потым разам іх спявалі. Вызначыць лідара было складана, таму ўпэўнена можна сказаць, што на гэты раз перамагло сяброўства.
Арганізаваць свята і салодкі стол дапамаглі хлебазавод, ДЭУ-42, раённае таварыства інвалідаў, ГА “Белая Русь” прадпрыемства КУП ЖКГ “Браслаў-камунальнік”. А добры настрой усім удзельнікам агеньчыка сваімі песнямі дарылі выканаўцы раённага Дома культуры, гледачы ж ім падпявалі.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *