Ёсць рэзервы эканоміі

Эканомнае і беражлівае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў – адна са стратэгічных задач беларускай эканомікі. Бягучы год абвешчаны Годам беражлівасці, што з’яўляецца лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы № 3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Не застаўся ў баку ад рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў і наш раён. У мінулым годзе раённая праграма па энергазберажэнні ўтрымлівала […]

Подробнее

Вясне не скажаш “пачакай”

Яшчэ ў лістападзе мінулага года Міністэрствам сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання былі вы-значаны канкрэтныя тэрміны рамонту тэхнікі: да 1 сакавіка паставіць на лінейку гатоўнасці ўсе трактары і прычапныя агрэгаты, якія будуць заняты на пасяўной, а таксама кормаўборачныя камбайны. Праз месяц — усю астатнюю. Такая пастаноўка пытання выклікана тым, што пасля завяршэння веснавой сяўбы адразу пачнецца […]

Подробнее

Клуб “Ля возера” натхняе на творчасць

Днямі на традыцыйную студзеньскую сустрэчу сабраліся члены народнага клуба “Ля возера”. Ужо не адзін год запар у гэту пару мясцовыя майстры і мастакі сумяшчаюць прыемнае і неабходнае: разам адзначаюць калядныя святы, падводзяць вынікі зробленага і плануюць будучыя справы. Мінулы год, па словах кіраўніка аматарскага аб’яднання Наталлі Парахневіч, быў для калектыву плённым. Майстравыя браслаўчане актыўна ўдзельнічалі […]

Подробнее

Святлом забяспечаны

Электраэнергія настолькі трывала ўвайшла ў паўсядзённы быт, што наўрад ці хто ўяўляе без яе сваё жыццё. Ужо пасля некалькіх хвілін абясточвання мы пачынаем асабліва востра цаніць зручнасці сучаснага прагрэсу. Каб такое не здаралася, дзень і ноч нясуць сваю адказную вахту энергетыкі. Пра работу электрычных сетак нашага раёна карэспандэнт газеты Алена Пятушка распытала ў начальніка Браслаўскага […]

Подробнее

Дастойны пераймання вопыт

Тры дні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіла выязны прэс-тур па рэгіёнах краіны, у рамках якога журналісты пазнаёміліся з праектамі, што рэалізуюцца з дапамогай замежных інвестараў. Завіталі яны і ў Відзаўскі каледж. Праграма выязнога прэс-тура накіравана на асвячэнне дзейнасці ў рамках розных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Адзін з іх – Праграма малых грандаў […]

Подробнее

Падарункі бібліятэкам ад чытачоў

У Беларусі закончыўся Год кнігі. Ён быў насычаны рознымі цікавымі мерапрыемствамі і акцыямі, каб павысіць статус кнігі сярод розных катэгорый чытачоў. Актыўнасць праявілі і многія карыстальнікі бібліятэк, якія ўдзельнічалі ў акцыі “Падары кнігу бібліятэцы”. Са сваіх асабістых бібліятэк кнігі ў фонд ЦБС прынеслі А. Гембіцкі, Т. Далецкая, Т. Лук’янец, Т. Маслякова, Л. Лемяшонак, Л. Дышлевіч, […]

Подробнее

Новая сустрэча з гледачом

Тэатральны калектыў парафіі “Нараджэння Маці Божай у г. Браславе” ў чарговы раз пакарыў і парадаваў спецыялістаў і гледачоў. Сёлетняя яго работа была прызнана лепшай у конкурсе калядных пастановак, які праходзіў у Віцебскай дыяцэзіі. А крыху пазней з ёй змаглі пазнаёміцца і браслаўчане, якія, мяркуючы па воплесках, таксама высока ацанілі талент самадзейных артыстаў, варты, на думку […]

Подробнее

Вясёлыя Калядкі ў садку

Традыцыя правядзення беларускіх народных свят у дзіцячым садку № 3 існуе даўно. На працягу многіх гадоў выхаванцы прымаюць удзел ва ўрачыста-сцях, прысвечаных Купаллю, Масленіцы і Калядам. Прычым апошняе свята – адно з самых любімых як у дзяцей, так і ў дарослых. У гэтым годзе музычныя кіраўнікі Анжаліка Аніська і Таццяна Грышчанка вырашылі не адступаць ад […]

Подробнее

Рэкламныя праспекты краю

У мінулым годзе для папулярызацыі відзаўскага краю выдадзены буклеты, календары, блакноты. Надрукаваны яны ў Пастаўскай і Полацкай друкарнях невялікімі тыражамі, прыгожа аздоблены фотаздымкамі мясцовых краявідаў, утрымліваюць інфармацыю пра сельсавет, медыцынскае, гандлёвае, бытавое абслугоўванне на яго тэрыторыі. На ўсіх рэкламных праспектах змешчаны выявы герба і флага гарадскога пасёлка Відзы, якія зацверджаны ўказам прэзідэнта 9 лютага 2004 […]

Подробнее

У лiку лепшых

У Міёрах прайшоў нядаўна конкурс “Калядная зорка”. Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі браслаўскага касцёла “Нараджэння Маці Божай”, якія перад гэтым сталі пераможцамі аднайменнага конкурсу ў парафіі. І на больш высокай ступені яны не згубіліся сярод выканаўцаў, якія сабраліся ў суседнім райцэнтры з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Першае месца ў сваёй узроставай групе заваявала пяцігадовая Эліна […]

Подробнее

Пяцiкратнае багацце

Выгадаваць аднаго малога – складаная і адказная задача, а Наталля і Уладзіслаў выхоўваюць пяцярых. — Сваіх дзетак мы лічым самым галоўным багаццем, якое патрабуе шмат сіл і намаганняў, — расказвае тата Уладзіслаў. — Але як бы часам ні было складана, усё гэта дробязі ў параўнанні з тым, як цябе абдымаюць маленькія ручкі, усмешліва глядзяць вочкі […]

Подробнее

Дрысвяты: песня і лёс

У аграгарадку Дрысвяты жывуць звычайныя і простыя людзі, у кожнага з якіх свой лёс і прызванне. Здавалася б, што ў гэтых мясцінах ёсць такое, чаго не хапае іншым. А вось рэжысёр нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Міхаіл Жданоўскі знайшоў “разынку” і зняў дакументальную кінастужку пра невялікі населены пункт, якая называецца “Дрысвяты: песня і лёс”. Дзякуючы ёй зараз […]

Подробнее

Час веснавой сяўбы будзе напружаны

Зіма яшчэ ў самым разгары, прыціснулі і хрышчэнскія маразы, а сельгасвытворцы сумесна з мясцовай уладай ужо цяпер дбаюць пра будучы ўраджай. У прыватнасці, 18 студзеня на пасяджэнні райвыканкама ішла канструктыўная размова пра падрыхтоўку сельгасарганізацый раёна да вясенніх палявых работ. У абмеркаванні плана іх правядзення прынялі ўдзел і начальнік абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні […]

Подробнее

Не шкадуюць цеплыні сваёй душы

У мінулы чацвер адбыўся ўрачысты сход, пры-свечаны 10-годдзю стварэння цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З першага дня заснавання службы цэнтр аказвае гуманітарную, псіхолага-педагагічную і юрыдычную дапамогу ўсім тым, хто на сваім жыццёвым шляху сутыкнуўся з цяжкасцямі і выпрабаваннямі. У зале гімназіі, дзе праходзіла свята, не было свабодных месц, бо прыйшлі не толькі сацыяльныя работнікі. Было шмат […]

Подробнее

Марозу не спужалiся

Усе, хто, нягледзячы на даволі моцны мароз, прыйшоў у мінулую суботу на зімовае спартыўнае свята, не пашкадаваў. Мерапрыемства пад назвай “Беларуская лыжня 2013” было прымеркавана да Сусветнага дня снегу і праходзіла на тэрыторыі Браслаўскай пачатковай школы-сада. Адкрываў яго старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў, які выказаў удзельнікам словы ўдзячнасці за актыўнасць і пажадаў ім поспехаў на спартыўнай […]

Подробнее

Будаўнічыя акцэнты

Па тым, як развіваецца будаўнічая галіна, можна ўвогуле судзіць пра стан эканомікі. Нездарма ж кажуць, будуем – значыць, жывём. Пра мінулагоднія вынікі ў гэтай сферы і пра планы на 2013 г. карэспандэнт газеты Зінаіда Палулех гутарыла з намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Давыдзенкам. Жыллё – асноўная ўласнасць большасці беларусаў. Андрэй Генадзьевіч, з якімі паказчыкамі ў жыллёвым […]

Подробнее

Парушэнняў не павінна быць

Па даручэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама супрацоўнікі РайЦГіЭ праводзілі маніторынг па захаванні патрабаванняў санітарных норм і правілаў на будаўнічых аб’ектах. У студзені 2013 года праведзена праверка ўмоў працы на будаўнічай пляцоўцы ПМК-42, дзе ўзводзіцца шматпавярховы дом ЖБК №9. На момант правядзення маніторынгу на будаўніцтве працавалі 13 чалавек. Праверка выявіла наступныя недахопы: пляцоўка агароджана не поўнасцю, работнікі […]

Подробнее

Дапамога ў пошуку работы

На пачатак бягучага года ўзровень рэгіструемага беспрацоўя ў раёне склаў 0,4%, у цэлым па рэспубліцы – 0,5%. Як адзначаюць у сродках масавай інфармацыі, гэта рэкордная лічба за апошнія некалькі гадоў. Летась у нашу службу звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні 654 чалавекі, з іх 392 зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных, 294 працаўладкаваны. Цяпер на ўліку стаяць 50 […]

Подробнее

Беражыцеся грыпу

Штогод у Беларусі рэгіструецца каля трох мільёнаў выпадкаў захворвання на грып і ВРІ. У нашым раёне ў мінулым годзе кожны трэці жыхар пакутаваў ад інфекцыйных прастудных захворванняў. Сярод іх больш за палову складалі дзеці да чатырнаццаці гадоў. Па прагнозе Нацыянальнага цэнтра па грыпу, пачатак эпідэмічнага пад’ёму на вост-рыя рэспіраторныя захворванні і грып на тэрыторыі нашай […]

Подробнее

Шчаслівая сям’я – апора грамадства

Свой 95-цігадовы юбілей адзначыла 14 студзеня камісія па справах непаўналетніх райвыканкама. З гэтай нагоды карэспандэнт газеты Вячаслаў Каладынскі пагутарыў са старшынёй камісіі Інай Лысенкай. Іна Феакцістаўна, ужо 95 год дзяржава ахоўвае інтарэсы дзяцей. Нагадайце, калі ласка, нашым чытачам, як адбывалася станаўленне гэтай сістэмы. — Неабходнасць стварыць спецыяльныя службы для кантролю за непаўналетнімі ўзнікла, калі пасля […]

Подробнее