Парушэнняў не павінна быць

Главное

Па даручэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама супрацоўнікі РайЦГіЭ праводзілі маніторынг па захаванні патрабаванняў санітарных норм і правілаў на будаўнічых аб’ектах.
У студзені 2013 года праведзена праверка ўмоў працы на будаўнічай пляцоўцы ПМК-42, дзе ўзводзіцца шматпавярховы дом ЖБК №9.
На момант правядзення маніторынгу на будаўніцтве працавалі 13 чалавек. Праверка выявіла наступныя недахопы: пляцоўка агароджана не поўнасцю, работнікі не забяспечаны цёплымі курткамі, адсутнічала аптэчка для аказання першай медыцынскай дапамогі. Тэрыторыя вакол вагончыка была ў антысанітарным стане.
Па выніках маніторынгу кіраўніку ПМК-42 накіраваны рэкамендацыі па ўхіленні парушэнняў.

Людміла Лясніцкая, памочнік урача-гігіеніста РайЦГіЭ.