Марозу не спужалiся

Главное

Усе, хто, нягледзячы на даволі моцны мароз, прыйшоў у мінулую суботу на зімовае спартыўнае свята, не пашкадаваў. Мерапрыемства пад назвай “Беларуская лыжня 2013” было прымеркавана да Сусветнага дня снегу і праходзіла на тэрыторыі Браслаўскай пачатковай школы-сада. Адкрываў яго старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў, які выказаў удзельнікам словы ўдзячнасці за актыўнасць і пажадаў ім поспехаў на спартыўнай ніве, здароўя і добрага настрою. Арганізатары ж, у сваю чаргу, паклапаціліся, каб кожны, хто прыйшоў, знайшоў сабе занятак па душы. А мароз падбадзёрваў і сачыў, каб ніхто не стаяў на месцы.
Свята атрымалася са-праўды маштабным і цікавым. Спіс яго арганізатараў саступаў хіба што колькасці ўдзельнікаў. Супрацоўнікі аддзела культуры забяспечылі мерапрыемства музычным суправаджэннем і забаўляльнай праграмай, аддзел адукацыі – памя-шканнямі і электраэнергіяй, райпа арганізавала выязны гандаль, медыкі стаялі на варце здароўя прысутных. Актыўна ўдзельнічалі ў лыжні і грамадскія арганізацыі. Пад дэвізам “Мы за здароўе браслаўчан” раённая арганізацыя “Белая Русь” набыла прызы для самага маленькага і самага сталага ўдзельніка спаборніцтваў, БРСМ ладзіў конкурс снежных фігур, “Чырвоны Крыж” частаваў спартсменаў і балельшчыкаў гарачым чаем. Галоўным жа арганізатарам і каардынатарам мерапрыемства выступіў аддзел спорту і турызму райвыканкама.
Сярод удзельнікаў былі каманды амаль з усіх школ раёна, Друй-скага дзіцячага дома, з 15 прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку сельскагаспадарчых. Трэба за-значыць, што сярод прысутных было многа кіраўнікоў, што, безумоўна, прыемна. Асабліва падначаленыя засталіся рады такой увазе і падтрымцы.
Разнастайнай была і праграма мерапрыемства. Удзельнікі спаборніцтваў мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, хуткасным катанні на санках, але самая відовішчная і напружаная барацьба разгарнулася падчас лыжных гонак. Удзельнічалі ў іх маленькія дзеці, людзі перадпенсіённага ўзросту, прадстаўнікі самых разнастайных прафесій. Стромкія схілы і павароты трас даўжынёй да 2-х кіламетраў амаль увесь дзень выпрабоўвалі на трываласць прыхільнікаў лыжнага спорту Браслаўшчыны. А іх, як высветлілася, нямала. Прычым разам з аматарамі на старт выходзілі, не пабаюся гэтага слова, прафесіяналы.
Але спаборніцтвы для таго і існуюць, каб выявіць мацнейшага. Сёлета 37 лыжнікаў сталі прызёрамі ў сваіх групах. Пералік усіх зойме амаль старонку, таму засяроджу ўвагу толькі на камандах-пераможніцах, а поўны спіс можна паглядзець на сайце газеты. Першыя месцы ў розных групах занялі прадстаўнікі Урбанскай, Далёкаўскай, Слабодкаўскай школ, РАУС, РАНС, Браслаўрайгаза, аддзела адукацыі, ЦРБ. Найлепшы час на дыстанцыі паказаў ужо вядомы чытачам нашай газеты Юрый Шакель. Усе прызёры атрымалі медалі, граматы і памятныя падарункі з рук намесніка старшыні райвыканкама Іны Лысенкі, якая падводзіла вынікі мерапрыемства. А старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Яраслаў Сапель, у сваю чаргу, уручыў удзельнікам лыжні спецыяльныя прызы: Кірылу Ракіцкаму як самаму малодшаму (на здымку) і Святлане Юран як самай сталай. Асабістую перамогу заваяваў Глеб Шакель, які, нягледзячы на ўзрост, паказаў высокія вынікі як у сваёй групе, так і сярод дарослых
Такім чынам, спроба перадаць уражанні ад спартыўнага свята “Беларуская лыжня 2013” вядзе да адной кароткай фразы: “Мерапрыемства ўдалося”. Прыхільнікі лыжаў і іншых зімовых забаў, а таксама шматлікія балель-шчыкі і проста тыя, хто не спужаўся марозу і прыйшоў на свята, атрымалі добрую порцыю пазітыву і здароўя. Аддзел спорту і турызму райвыканкама выказвае ўдзячнасць Юрыю Шакелю за падрыхтоўку трасы да спаборніцтваў.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

Вынікі лыжных спаборніцтваў глядзіце ТУТ