У лiку лепшых

Главное

У Міёрах прайшоў нядаўна конкурс “Калядная зорка”. Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі браслаўскага касцёла “Нараджэння Маці Божай”, якія перад гэтым сталі пераможцамі аднайменнага конкурсу ў парафіі. І на больш высокай ступені яны не згубіліся сярод выканаўцаў, якія сабраліся ў суседнім райцэнтры з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Першае месца ў сваёй узроставай групе заваявала пяцігадовая Эліна Пілат з песняй “Дзева святая Сына калыхала”.
Дыплом лаўрэата атрымалі таксама браты Уладзік і Славік Жукі і ансамбль у складзе Яны Тарасевіч, Надзеі Кадаковай, Алега Хандогіна, Уладзіслава Міткевіча і Уладзіміра Пажарскага, які выступіў з песняй “Хрыстос нара-дзіўся” на словы Тэрэзы Крумплеўскай.

Тамара
Пашкевіч.