Дапамога ў пошуку работы

Главное

На пачатак бягучага года ўзровень рэгіструемага беспрацоўя ў раёне склаў 0,4%, у цэлым па рэспубліцы – 0,5%. Як адзначаюць у сродках масавай інфармацыі, гэта рэкордная лічба за апошнія некалькі гадоў.
Летась у нашу службу звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні 654 чалавекі, з іх 392 зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных, 294 працаўладкаваны.
Цяпер на ўліку стаяць 50 чалавек, з якіх 17 – у Браславе, 32 – на вёсцы, 1 – у Відзах. У структуры беспрацоўных дамінуючай катэгорыяй застаюцца звольненыя па прычыне цякучасці кадраў, 74% складаюць жанчыны.
Бюджэтная пазыка для стварэння 4 новых рабочых месц выдзелена торфабрыкетнаму заводу “Браслаўскі”. Усяго ж за справаздачны перыяд створана іх 247, у тым ліку 66 чалавек пайшлі працаваць індывідуальнымі прадпрымальнікамі, 22 – у прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Шасці беспрацоўным выдзелена субсідыя ў суме 63,7 млн. руб. на развіццё індывідуальнай дзейнасці. У асноўным яны пачалі займацца рознічным гандлем прамысловымі таварамі, развядзеннем пладова-ягадных культур, аказваць паслугі насель- ніцтву па зборы малака, касметычныя, фота- і відэаздымкі.
Вялікую ўвагу раённая служба занятасці ўдзяляе прафесіянальнаму навучанню. На гэтыя мэты з Фонду сацыяльнай абароны накіравана 108,4 млн. руб.
У студзені Відзаўскі каледж прапануе беспрацоўным прайсці прафесійную падрыхтоўку і перанавучанне па наступных спецыяльнасцях: повар-афіцыянт, муляр, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, трактарыст, машыніст кацельнай. Плануецца пры наборы групы арганізаваць і курсы па падрыхтоўцы трактарыстаў-машыністаў катэгорыі “F”. Служба занятасці аплачвае беспрацоўнаму навучанне, пражыванне і камандзіровачныя расходы.
На пачатак года ў раёне на 273 чалавекі знізілася колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы. Асноўныя прычыны такой сітуацыі ў ліквідацыі льнозавода, звальненні рабочых з ПМК-42, аддзела адукацыі, ДП “Браслаў-камунальнік”, філіяла Глыбоцкага МКК. Большасць з іх страцілі работу з-за парушэння працоўнай дысцыпліны, па ўласным жаданні, у сувязі з выхадам на за-служаны адпачынак, скарачэннем штатаў. Адным з фактараў зніжэння колькасці працаздольнага насельніцтва з’яўляецца міграцыя. У асноўным маладыя людзі выязджаюць у абласныя цэнтры Беларусі, г. Мінск, Расію.
Да таго ж 393 чалавекі працаздольнага ўзросту згодна з пастановай Савета Міністраў “Аб дапамозе па до-глядзе за інвалідам 1 групы або асобай, якой споўнілася 80 гадоў” даглядаюць іх і атрымліваюць дапамогу.
Пачаўся новы год. Служба занятасці будзе імкнуцца дапамагчы чалавеку, калі ён застаўся без працы. Усю інфармацыю пра вакансіі на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна вы можаце пастаянна знайсці на сайтах Міністэрства сацыяльнай абароны і раённай газеты “Браслаўская звязда”.

Леанарда Пятушка, начальнік аддзела занятасці,
аховы працы і сацыяльных працоўных адносін.