Дача для ўдачы

Актуальное

Веснавая пара для многіх асацыіруецца з работамі на дачы. Магчыма, для некага яны нічога не вартыя, а для іншых дача – гэта дапаможны сродак для існавання. Карэспандэнт газеты Зінаіда Палулех пацікавілася ў некаторых браслаўчан, дзеля чаго ім патрэбна дача.
1Сяргей Струнгевіч, старшыня садоўніцкага таварыства “Хомкаўшчына”:
— У нашым таварыстве больш за 130 садоўніцкіх участкаў. На некаторых з іх людзі жывуць круглы год. Там, скажу шчыра, заўсёды чысціня і парадак. Але вось на іншых садовых участках парадку хацелася б больш. Не ўсе з іх дагледжаныя, як належыць. Праўда, у большасці сваёй людзі пачынаюць садзіць градкі ранняй вясной, і потым да позняй восені прыязджаюць сюды і збіраюць ураджай. Таму і парадак падтрымліваюць. А з восені да вясны, на жаль, асаблівага парадку няма. Хацелася б звярнуцца да ўсіх гаспадароў дачных участкаў не забываць пра іх на працягу ўсяго года і прыбіраць хоць смецце, якое назапашваецца за зіму.

 

 

 

IMG_1022 (Small)— Святлана Запруднік, мама:
— У маіх бацькоў дача ёсць даўно, яе дзядуля з бацькам будавалі. Але я да пэўнага часу прыязджала туды як госця, проста адпачыць. А вось калі ў мяне з’явілася свая сям’я, мы ўзялі ўчастак. Пашанцавала, што побач з бацькоўскім, і пачалі будаваць свой дачны домік. Летась нават паспрабавала пасеяць баклажаны, думала, што збяру ўраджай. Праўда, мой першы эксперымент аказаўся не зусім удачным. Яны не ўрадзілі. Але кожны год я заказваю загадзя насенне розных кветак, агародніны па пошце. Мне падабаецца, калі на дачы з’яўляецца нешта новенькае, асабліва кветкі ці сарты памідораў. Мару, што на сваім участку ў мяне будзе сапраўдная аранжарэя з руж, і не толькі.
IMG_1023 (Small)Галіна Айвазян, прадпрымальнік:
— Дачу ніколі не мела і не хачу мець. Я працую ў павільёне “Фруктовы рай”. Назва гэта гаворыць сама за сябе. Круглы год гандлюю гароднінай і фруктамі, таму іх маю ў вялікай колькасці і па прымальнай цане. А ўвогуле лічу, што дачу сёння трэба мець для задавальнення, а не для таго, каб там працаваць. Прыехаў, адпачыў, пасмажыў шашлыкі, падстрыг лужок. Што можа быць лепш!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *