Механізатар ААТ “Слабодка-агра” Расціслаў Крукоўскі працуе ў гаспадарцы амаль 20 гадоў

Механізатар ААТ “Слабодка-агра” Расціслаў Крукоўскі працуе ў гаспадарцы амаль 20 гадоў. Ён з тых, хто выдатна ўпраўляецца з любымі сельскагаспадарчымі машынамі, дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў і пры гэтым заўсёды захоўвае тэхніку ў належным стане. На працягу некалькіх апошніх гадоў мужчына вызначаўся на падкормцы азімых. Сёлета ж Р. Крукоўскі стаў яшчэ і лепшым камбайнерам гаспадаркі, намалаціўшы […]

Подробнее

У крыві – арганізатарскія здольнасці

Вольга Карагіна была актывісткай яшчэ ў школе, удзельнічала ў самадзейнасці, займалася спортам. Потым вучылася ў Лужаснянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме на аддзяленні заатэхнія і там была завадатарам розных студэнцкіх мерапрыемстваў. Працаваць вярнулася на бацькаўшчыну ў калгас “Шлях Леніна” заатэхнікам. Кіраўніцтва гаспадаркі адразу прыкмеціла дзяўчыну, якая і на працы паспявала, і добра ладзіла з людзьмі ў калектыве, заўсёды […]

Подробнее

Сапраўдны гаспадар

Ёсць людзі, якія ўсё сваё жыццё прысвячаюць адной справе. Начальнік аддзялення “Гаўрылаўцы” ААТ “Слабодка-агра” Браніслаў Ермалёнак адзін з такіх. Мужчына амаль 40 гадоў шчыруе ў сельскай гаспадарцы і ўкладвае ў гэту справу ўсю душу. Б. Ермалёнак, ураджэнец Браслаўшчыны з самага дзяцінства быў цесна звязаны з зямлёй, бо рос у сялянскай сям’і. Таму і працоўны шлях […]

Подробнее

Школа жыцця

Адзін з найбольш годных маладых спецыялістаў раёна Арцём Гагалінскі працуе юрысконсультам у КУСП “Відзаўскі”. Здавалася б, звычайны хлопец у звычайнай гаспадарцы. Аднак ёсць адна акалічнасць, якая без перабольшвання перакруціла яго жыццё, як кажуць, з ног на галаву. Справа ў тым, што Арцём нарадзіўся і вырас у Наваполацку. Вялікі горад, бесклапотнае дзяцінства і шырокія магчымасці давалі […]

Подробнее

Майстар на ўсе рукі

У кожнай гаспадарцы ёсць людзі, якія складаюць моцны яе касцяк. Яны вылучаюцца працавітасцю, стараннасцю, адданасцю справе. Усімі гэтымі якасцямі валодае і трактарыст-машыніст ААТ “Агравідзы” Леанід Паляк. Нямала добрых слоў пра механізатара можна пачуць ад кіраўніцтва, калег па рабоце. І ўсе, хто яго ведае, адзначаюць, што галоўная якасць Л. Паляка — выключная адказнасць. Працаваць якасна — […]

Подробнее

Руплівы гаспадар

Зазірнуўшы на тэрыторыю вучэбна-рамонтных майстэрняў Відзаўскага ДПТК, убачыш ідэальны парадак. Тэхніка акуратна пастаўлена на зімовае захоўванне, усюды прыбрана і дагледжана. Вось ужо 11 гадоў кіруе тут сапраўдны гаспадар, адказны чалавек і прафесіянал сваёй справы старшы майстар Генадзь Рамановіч. Ён з ліку тых, пра каго гавораць, што чалавек на сваім месцы. Свае абавязкі ён выконвае дасканала. […]

Подробнее

На адказным “фронце”

Нездарма ветэрынарыя лічыцца адной з самых старажытных галін медыцыны. Вядомы вучоны Іван Паўлаў аднойчы сказаў, што ўрач лечыць чалавека, а ветэрынарны ўрач — чалавецтва. У сваёй працоўнай біяграфіі пераканацца ў правільнасці гэтага выказвання не раз даводзілася Людміле Папковай, намесніку галоўнага ветурача раёна па лячэбна-прафілактычнай рабоце. Вось ужо 28 гадоў займаецца яна любімай справай і прызнаецца, […]

Подробнее

Клапоцяцца пра хлеб надзённы

Змяняецца час, пакаленні спецыялістаў і рабочых хлебазавода, толькі нязменным застаецца іх клопат пра хлеб надзённы. І сёння ва ўмовах жорсткіх рыначных адносін калектыў завода працуе над павышэннем канкурэнтаздольнасці сваёй прадукцыі і прапаноўвае пакупнікам хлебабулачныя і кандытарскія вырабы высокай якасці. Да таго ж тут упарта працуюць над пашырэннем іх новых відаў. Як паведаміла начальнік вытворча-тэхнічнай лабараторыі […]

Подробнее

Аксакал вытворчасці

Гэты чалавек здольны адрамантаваць самы зношаны механізм, так ахарактыразаваў работу галоўнага інжынера Станіслава Аўчынкі дырэктар ААТ «Друйскі» Аляксандр Бялюн. А пасля невялікай паўзы дадаў: «Ды і запчастку любую можа раздабыць, бо за гады сваёй работы здолеў наладзіць самыя цесныя сувязі з калегамі ў рамонтных арганізацыях па ўсёй рэспубліцы». Сапраўды, у Станіслава Іосіфавіча самы вялікі стаж […]

Подробнее

Эканаміст – прафесія адказная

Бухгалтар, эканаміст — у разуменні большасці людзей гэтыя прафесія асацыіруюцца як толькі жаночыя. І многія, калі заходзяць у бухгалтэрыю прадпрыемства ці арганізацыі, і бачыць за сталом мужчыну, лічаць гэта анахранізмам, быццам у забоі шахты ўбачылі жанчыну. А вось галоўны эканаміст КУСП «Браслаўскі» Віктар Арцімовіч прытрымліваецца супрацьлеглай думкі: «Вылічыць нормы выпрацоўкі на тую ці іншую тэхніку […]

Подробнее

Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся

Валянцін Кардэль, які нарадзіўся і вырас у вёсцы Невярова, не стаў шукаць для сябе лёгкай долі. З дзяцінства любіў тэхніку, бо механізатарам у калгасе працаваў бацька. І Валянцін з задавальненнем праводзіў з ім у кабіне трактара вольны ад вучобы час. Падрос, стаў бацьку добрым памочнікам. Вучыўся рамантаваць тэхніку, пазнаваць механізмы, працаваць на зямлі. І пайшоў, […]

Подробнее

Як падказвае сумленне

— Цяляткі, як малыя дзеці. Яны адчуваюць, з якім настроем ты прыйшоў да их, шчыра адгукаюцца на пяшчоту. А калі захварэюць, глядзяць на цябе такімі жалобнымі вачамі, што душа заходзіцца, — з такіх слоў пачалася наша размова з даглядчыцай па дарошчванні цялят ААТ “Друйскі” Інай Рутко. У 6 гадзін раніцы штодня, а працуе без выхадных, […]

Подробнее

На яго плячах — канвеер

Слесар – рамонтнік. Нярэдка назва гэтай прафесіі ўспамінаецца ў іранічным кантэксце. “Не будзеш вучыцца, пойдзеш у слесары”, — часта гавораць сваім сынам маці. “Выказваешся як слесар”, — можна пачуць ад гламурных дзяўчат. Але часта многія з нас проста не ўсведамляюць, што мы залежым ад прадстаўнікоў гэтай прафесіі намнога больш, чым яны ад нас. Ужо не […]

Подробнее

Вяртанне да вытокаў, або Мода з беларускім акцэнтам

Былі ў мінулым нашай краіны часы, калі здавалася, што народная культура адыходзіць у нябыт, традыцыі забытыя і адрадзіць іх нерэальна. Але нездарма кажуць, што гісторыя развіваецца па спіралі. Пачынаецца новы яе віток, і на сённяшні дзень мы назіраем усплёск цікавасці да нацыянальнай беларускай спадчыны, які праявіўся ў… модзе. Вышытыя блузкі і кашулі, гальштукі, чахлы для […]

Подробнее

Творчае жыццё Яўгена Набеева

Народнаму тэатру раённага Дома культуры сёлета спаўняецца 55 гадоў. Значную лепту ў яго развіццё ўнёс цяперашні рэжысёр Яўген Набееў. І заслугі гэтага творчага чалавека не застаюцца не заўважанымі. Нядаўна ў чарговы раз Яўген атрымаў узнагароды. Удзячнае пісьмо — за актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна, дзяржаўных святах, міжнародных, рэспубліканскіх, раённых конкурсах і фестывалях. Гэта ўзнагародзе […]

Подробнее

Пошта – у кожны дом

Работа ў паштальёна складаная, і яе заўсёды шмат. Свежая прэса, пісьмы, паштоўкі, пенсіі на дом, спажывецкія тавары… Усё павінна быць дастаўлена адрасату ў тэрмін. Але для паспяховасці і гэтага можа быць недастаткова. Важную ролю адыграюць такія важныя чалавечыя якасці, як камунікабельнасць, паразуменне, шчырасць, добры настрой. Такія простыя, але важныя сакрэты прафесійнага майстэрства ў паштальёна Відзаўскага […]

Подробнее

Знаходзіць падыход да любога кліента

Раніцай ці днём спяшаюцца жыхары аграгарадка Опса ў магазін “Свежы хлеб” за прадукцыяй браслаўскага хлебазавода. У кожнага свой густ. Адны просяць традыцыйны “кірпічык”, другія — “Браслаўскі край” ці “Несцерку”, трэція аддаюць перавагу булачкам ці пячэнню. Але ўсе жыхары аднагалосна адзначаюць, што набываць хлеб любяць менавіта ў фірменнай краме. Пытаюся: чаму? Упэўнена адказваюць: тут і прадукцыя […]

Подробнее

Адзін з лепшых работнікаў Браслаўскага філіяла ДРБУ-142 КУП “Віцебскаблдарбуд” машыніст экскаватара Іван Угарэнка

Адзін з лепшых работнікаў Браслаўскага філіяла ДРБУ-142 КУП “Віцебскаблдарбуд” машыніст экскаватара Іван Угарэнка працуе на прадпрыемстве больш за 18 гадоў. Стараннасць, адказнасць і багаты прафесіянальны вопыт мужчыны дазваляюць казаць пра яго, як пра спецыяліста вышэйшага класа. Сам жа ён заўсёды імкнецца рабіць сваю справу якасна і сумленна. У многім дзякуючы гэтаму І. Угарэнку аб’яўлена падзяка […]

Подробнее

Пад стук колаў

Многія ведаюць, што ў Браславе некалі была чыгунка, а прыгожы жоўты будынак у пачатку вуліцы Садовай служыў вакзалам. Аднак вось ужо больш за 50 гадоў наш горад не чуе стуку колаў аб стыкі рэек: у 1960-х было вырашана дэманціраваць вузкакалейку. Тым не менш чыгунка ў раёне ёсць. Больш за тое, яна спраўна і штодзённа жыве […]

Подробнее

Калі здзяйсняюцца мары

Ёсць сярод нас людзі, прафесійныя абавязкі якіх досыць незвычайныя — ствараць атмасферу свята, дарыць добры настрой, надаваць яркія фарбы ў наша жыццё. Яны працуюць, калі іншыя адпачываюць. Культработнік — нават не прафесія, а прызванне, якое патрабуе асаблівай энергетыкі і, безумоўна, таленту — той Божай іскры, што дапамагае напаўняць сэрцы светлымі пачуццямі і добрымі эмоцыямі. Здаецца, […]

Подробнее