22

Браслаўскія музеі ў гэтым годзе ужо наведала больш за 46 тысяч чалавек

Калейдоскоп

Раённае аб’яднанне музеяў ведзе актыўную дзейнасць. Выстаўкі, майстар-класы, індывідуальныя і групавыя экскурсіі запатрабаваны як у мясцовых жыхароў, так і гасцей раёна.22

Нядаўна мне давялося стаць сведкай таго, як у музей традыцыйнай культуры прыехалі на экскурсію дзеці з суседняга раёна. Яны з цікавасцю слухалі экскурсавода, разглядалі экспанаты, задавалі шматлікія пытанні і здзіўляліся выстаўленым там рэчам. Пасля я пагартала кнігу водгукаў, дзе было шмат удзячнасцей і запісаў на розных мовах.

Цікава, а колькі людзей наведвае нашы музеі? Адказ кіраўніцтва Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў прыемна ўразіў: са студзеня іх наведалі 46 362 чалавекі. Гэта лічба ўключае людзей, якія пабывалі на экскурсіях, лекцыях, музейна-педагагічных занятках, майстар-класах, практыкумах.

Работнікі браслаўскіх музеяў нястомна працуюць над тым, каб наведвальнікам было цікава і яны атрымлівалі новыя веды, пашыралі свой кругагляд. Дзеля гэтага музейшчыкі ладзяць разнастайныя выставы, арганізоўваюць экскурсіі і знаёмяць з Браслаўшчынай. Водгукі ж са словамі ўдзячнасці ад наведвальнікаў падказваюць, што яны на правільным шляху.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.