Скульптура — сімвал

Актуальное

w4aH-JzYlFcАддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама запрашае браслаўчан, гасцей горада і раёна прыняць удзел у раённым конкурсе па распрацоўцы эскіза скульптурнай кампазіцыі, якая б адлюстроўвала адметнасць сінявокай Браслаўшчыны.
Уласны праект скульптуры-сімвала, які адлюстроўвае прыродную ці гістарычную асаблівасць нашага краю, пажадана падаць да 20 снежня ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Па выніках конкурсу яго пераможца атрымае дыплом і каштоўны падарунак. А з цягам часу па яго эскізе будзе выраблена скульптурная кампазіцыя і ўстаноўлена ў нашым горадзе.

Даведкі па тэлефонах 35-1-64, 63-0-19.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *