Захавайце сваю маёмасць

Человек и закон

1501127.1.3Праблемы бяспекі і аховы жылля, маёмасці грамадзян застаюцца актуальнымі ў нашай рэспубліцы. Толькі на Браслаўшчыне з пачатку 2013 года зарэгістраваны 55 крадзяжоў, 25 з якіх маёмасці з дамоў і кватэр. Апошні быў учынены на мінулым тыдні з прыватнага дома жыхара г. Браслава. Украдзена значная сума грашовых сродкаў і залатыя вырабы. Злачынства адбылося ў дзённы час, калі гаспадары былі на рабоце.
Большасць людзей мяркуюць, што ў іх кватэры, хаце красці няма чаго, або да іх злачынцы ніколі не залезуць. Таму траціць лішнія грошы з сямейнага бюджэту на ахоўную сігналізацыю не варта. Гэта памылковае меркаванне. Па-першае, у кожнага ёсць рэчы, страта якіх засмуціць гаспадароў, ды і лішніх грошай не бывае. Па-другое, найчасцей зламыснікі не ведаюць, што ў кватэры «няма чаго красці».
Існуе нямала сродкаў абароны маёмасці ад злачынных замахаў, але самы надзейны з іх — абсталяванне жылога дома або кватэры ахоўнай сігналізацыяй і падключэнне яе на пульт аховы.
Заключыўшы дагавор на ахову кватэры, гаража, жылога дома, вы не толькі абароніце сваю маёмасць ад зламыснікаў, але і атрымаеце кампенсацыю страты ў выніку ўчынення крадзяжу (названы від паслугі прадастаўляецца толькі жыхарам горада). Плаціць за такую паслугу давядзецца ўсяго 50 тыс. рублёў у месяц.
Калі вы жадаеце абсталяваць ахоўнай сігналізацыяй любое памяшканне, якое знаходзіцца за межамі горада, то можна заключыць дагавор за 25 тыс. рублёў у месяц на здзяйсненне кантролю за станам сігналізацыі.
Памяшканні з асабістай маёмасцю грамадзян, абсталяваныя сродкамі сігналізацыі, прымаюцца пад ахову на любыя тэрміны, калі ўладальнік адсутнічае. Высокі прафесіяналізм, сучаснае ўзбраенне і экіпіроўка супрацоўнікаў службы аховы, узровень забяспечанасці тэхнічнымі сродкамі сігналізацыі і сувязі, мабільнасць міліцэйскіх падраздзяленняў забяспечаць надзейную ахову вашай маёмасці.

Андрэй Бабуль,
першы намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *