Традыцыйная калядная сустрэча

Днямі ў польскім доме адбылася традыцыйная студзеньская сустрэча актыву раённай арганізацыі Саюза палякаў на Беларусі, каб разам адсвяткаваць Каляды, падвесці вынікі работы за мінуўшы год і спланаваць работу на бягучы. Перш наперш старшыня праўлення Тэрэза Шакель павіншавала прысутных са святамі, пазнаёміла таксама з віншаваннямі, якія даслалі ў Браслаў іх сябры з Польшчы. Потым пачалася афіцыйная […]

Подробнее

Манікюр ад Аксаны

Прафесія майстра манікюра – педыкюра адна з творчых і запатрабаваных відаў дзейнасці. Яна патрабуе ад спецыяліста гэтай сферы дакладных дзеянняў, адточаных да інтуітыўнасці, бясконцага жадання крэатывіць. Майстар павінен быць да таго ж уседлівым, цярплівым і імкнуцца пастаянна ўдасканальваць і развіваць сваё майстэрства. Думаю, са мной пагодзяцца многія, хто рабіў і робіць манікюр і педыкюр у […]

Подробнее

Плённае сумяшчальніцтва

Мінулы год для жывёлаводаў вобласці па рэпрадукцыйнасці пагалоўя склаўся, як ніколі раней, вельмі няўдала. Па інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі, за 11 месяцаў 2013 г. выхад цялят у параўнанні з папярэднім годам скараціўся на 11,2 тысячы галоў. За цэлы ж год на 100 кароў і цялушак у вобласці атрымалі па 87 цялят. Наш раён ад сярэднестатыстычнага […]

Подробнее

Дзівосы на Каляды

У рамках акцыі “Дзівосы на Каляды”, аб’яўленай у Опсаўскай школе, былі праведзены мерапрыемствы, якія сапраўды прыемна парадавалі і здзівілі не толькі жыхароў аграгарадка, а і навакольных вёсак. Педагог-арганізатар школы Таццянай Сцефановіч і піянеры 5 — 7 класаў падрыхтавалі і паставілі спектакль “Анёл Каляд” у касцёле аграгарадка Опса. Пастаноўка юных артыстаў вельмі спадабалася гледачам, а на […]

Подробнее

Заходзьце! Тут вам рады

Можна смела сказаць, што адкрыццё ў Браславе кафэ “Канюшына” напярэдадні Новага года стала значнай падзеяй здавалася б, проста немагчыма ператварыць за 22 дні былую сталовую ў сучаснае кафэ. Але нездарма кажуць, што вочы баяцца, а рукі робяць. І вельмі прыемна, калі планы становяцца рэальнасцю. Пра праблемы, з якімі сутыкнуліся ў першыя тыдні працы гэтай установы, […]

Подробнее

Яйскія

Гэта невялікая вёсачка трывала займае апошняе месца ў пераліку населеных пунктаў Беларусі. Ды што там, мабыць, і ўсёй пастсавецкай прасторы. Канкурэнт ёй ёсць толькі ў Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Няцяжка здагадацца, што размова ідзе пра Яю, для жыхароў якой апошняя літара ў алфавіце – не пусты гук. Як паведаміла краязнаўца Таццяна Лінкевіч, існуе некалькі тэорый […]

Подробнее

Дзеля дзіцячай усмешкі

Завяршылася дабрачынная акцыя райкама БРСМ “Цуды на каляды”. Валанцёры грамадскай арганізацыі з ліку навучэнцаў гімназіі збіралі сродкі на набыццё падарункаў дзецям, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Акрамя шматлікіх браслаўчан і гасцей горада, якія паўдзельнічалі ў акцыі, неабыякавасць праявілі і калектывы некаторых службаў і арганізацый раёна. Як паведаміла першы сакратар райкама Марыя Сяліцкая, сярод іх […]

Подробнее

Патрыятычная праграма ў дзеянні

З пачатку 2014 года ў раённай дзіцячай бібліятэцы пачала дзейнічаць мэтавая праграма па патрыятычным выхаванні для дзяцей і падлеткаў «Далёкай мужнасці вернасць захоўваючы…» Адразу пасля школьных канікулаў для навучэнцаў 6 класа гімназіі і 5 класа СШ №1 прайшоў урок мужнасці з мультымедыйнай прэзентацыяй «Бессмяротны подзвіг крэпасці над Бугам». Бібліятэкар Вольга Мачуль расказала дзецям пра слаўную […]

Подробнее

Вучаць ствараць і фантазіраваць

Цэнтр дзяцей і моладзі – гэта тэрыторыя творчасці, краіна, дзе дзіця можа рэалізаваць свае таленты, знайсці аднадумцаў і проста карысна правесці час. Увогуле ж цэнтр сёння з’яўляецца сучаснай установай дадатковай адукацыі, дзе ў 84 аб’яднаннях па інтарэсах развіваюць здольнасці 920 хлопчыкаў і дзяўчынак. І для гэтага ў іх ёсць усе магчымасці. Якім жа быў гэты […]

Подробнее

На варце нашага спакою

Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях гэта мужныя і смелыя людзі, якім амаль кожны дзень прыходзіцца рызыкаваць сваім жыццём, каб выратаваць чужое. Заўтра ў 15-ы раз яны будуць святкаваць сваё прафесійнае свята. Такая круглая дата − добрая нагода пагутарыць пра справы, падвесці вынікі дзейнасці за мінулы год і назваць лепшых па прафесіі. Пра гэта і размова […]

Подробнее

Зарэгістраваны ініцыятыўныя групы

У адпаведнасці з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання 16 студзеня закончыўся адзін з этапаў вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, у прыватнасці, падача ў адпаведную выбарчую камісію заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы асобы, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты,а таксама спісу яе членаў. На пасяджэнні акруговай […]

Подробнее

Марак з афганскай загартоўкай

Амаль трыццаць гадоў мінула з таго часу, як у біяграфіі браслаўчаніна Станіслава Хрома асобным радком з’явілася афганская старонка. Памяць не-не ды гартае яе дзень за днём у галаве мужчыны, бо такое не забываецца ніколі. Афганістан прайшоў праз лёс многіх юнакоў у 80-ых і пакінуў у іх душах адметны след, які, мабыць, неаднойчы і ў будучым […]

Подробнее

Настаўнік года — 2014

На базе гарадскіх школ, гімназіі і ясляў-сада № 3 з 8 па 31 студзеня праводзіцца раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2014”. Сёлета ён праходзіць ўжо дзявяты раз, а яго гісторыя бярэ свой пачатак аж з 1990 года. Дарэчы, першае такое “спаборніцтва” праводзілася ў кафэ, дзе цяпер знаходзіцца […]

Подробнее

Юныя мастакі, конкурс для вас!

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з мэтай фарміравання экалагічнай культуры ў юных грамадзян аб’яўляе чарговы штогадовы конкурс дзіцячых малюнкаў. На яго падаюцца мастацкія творы, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія адлюстроўваюць беражлівыя адносіны да прыроды, будуць садзейнічаць захаванню біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахове прыродных рэсурсаў. Конкурс пройдзе ў тры этапы. На першым […]

Подробнее

«Уловісты «год

Даволі напружаным выдаўся мінулы год для супрацоўнікаў нашай інспекцыі. За 12 месяцаў мы правялі 153 палявыя кантрольныя мерапрыемствы, падчас якіх выявілі 177 выпадкаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства. У іх ліку 76 парушэнняў у сферы рыбалоўства, 18 – палявання, 35 – лесакарыстання і 48 іншых. У парушальнікаў канфіскавана 2860 м сетак, 219 іншых прылад незаконнай лоўлі рыбы, […]

Подробнее

У музеі традыцыйнай культуры 18 студзеня ў 11.00 адкрыецца выстаўка выцінанкі

18 студзеня ў 11.00 у выставачнай залі музея традыцыйнай культуры адбудзецца прэзентацыя выставы выцінанкі “Папяровы мост сяброўства”. Яна мае такую назву, бо ў ёй прымаюць удзел мастачкі з Літвы і Беларусі, якіх аб’яднала адзінае творчае захапленне, – Алена Шаліма і Лаймутэ Федасеева. На выставе будуць прадстаўлены дэкаратыўныя пано, рушнікі ў тэхніцы выцінанкі. Падчас адкрыцця мастачкі […]

Подробнее

Толькі на спецыяльнай пляцоўцы

З новага года ўступіў у сілу новы пункт ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання жывёлы ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян, які зацверджаны пастановай Савета Міністраў 3758. Згодна з гэтым дакументам, забоем буйной рагатай жывёлы, свіней, коней для наступнай рэалізацыі мяса і прадуктаў забою павінны займацца арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па забоі сельскагаспадарчых жывёл. На тэрыторыі Браслаўскага раёна ажыццяўляць […]

Подробнее

Залатыя юбіляры

Дажыць да залатога вяселля выпадае далёка не ўсім парам, а вось лёс наканаваў столькі год прайсці разам сям’і Валейня з Усян. Іх сумесны пяцідзесяцігадовы жыццёвы шлях не быў суцэльна ўсланы ружамі, але Іван Іосіфавіч і Тарэза Адамаўна заўсёды ўдваіх пераадольвалі цяжкасці і імкнуліся захоўваць чулыя і паважлівыя адносіны. У вытоках стварэння сям’і, было, безумоўна, каханне. […]

Подробнее

Дабрачыннасць – дзецям

Падчас навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый і органаў улады ўсіх рангаў наведваюць рознага кшталту дзіцячыя ўстановы. Удзельнікі акцыі віншуюць малых са святамі, дораць ім падарункі. Годам нараджэння добрай традыцыі лічыцца 1995, калі ўпершыню было вырашана аказаць у святочныя дні дапамогу тым дзецям, якім яна была патрэбна больш за ўсіх. З той […]

Подробнее

Будаўніцтва распачата

Будаўніцтва жылля з’яўляецца адным з найважнейшых накірункаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. І на Браслаўшчыне ён рэалізуецца даволі няблага. У 2012 годзе ў эксплуатацыю было ўведзена 16415м2 жылых плошчаў – адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці. У мінулым жа годзе такіх лічбаў дасягнуць не ўдалося па аб’ектыўных прычынах: значна і не ў лепшы бок змяніліся ўмовы […]

Подробнее