Залатыя юбіляры

Дажыць да залатога вяселля выпадае далёка не ўсім парам, а вось лёс наканаваў столькі год прайсці разам сям’і Валейня з Усян. Іх сумесны пяцідзесяцігадовы жыццёвы шлях не быў суцэльна ўсланы ружамі, але Іван Іосіфавіч і Тарэза Адамаўна заўсёды ўдваіх пераадольвалі цяжкасці і імкнуліся захоўваць чулыя і паважлівыя адносіны. У вытоках стварэння сям’і, было, безумоўна, каханне. […]

Подробнее

Дабрачыннасць – дзецям

Падчас навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый і органаў улады ўсіх рангаў наведваюць рознага кшталту дзіцячыя ўстановы. Удзельнікі акцыі віншуюць малых са святамі, дораць ім падарункі. Годам нараджэння добрай традыцыі лічыцца 1995, калі ўпершыню было вырашана аказаць у святочныя дні дапамогу тым дзецям, якім яна была патрэбна больш за ўсіх. З той […]

Подробнее

Будаўніцтва распачата

Будаўніцтва жылля з’яўляецца адным з найважнейшых накірункаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. І на Браслаўшчыне ён рэалізуецца даволі няблага. У 2012 годзе ў эксплуатацыю было ўведзена 16415м2 жылых плошчаў – адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці. У мінулым жа годзе такіх лічбаў дасягнуць не ўдалося па аб’ектыўных прычынах: значна і не ў лепшы бок змяніліся ўмовы […]

Подробнее

Больш за 12 гадоў працуе прадаўцом у магазіне №44, што ў Друі, Іна Сінкевіч.

Больш за 12 гадоў працуе прадаўцом у магазіне №44, што ў Друі, Іна Сінкевіч. За гэты час жанчына зарэкамендавала сябе як адказны і старанны работнік, заўжды ветлівы і ўважлівы да людзей. Заўсёды з усмешкай, хутка і якасна абслугоўвае яна сваіх кліентаў. І ў тым, што летась калектыў магазіна быў адзначаны граматай райпа, ёсць і яе […]

Подробнее

Прымаюць хвалі людскіх праблем

У мінулую пятніцу дзверы раённага Дома культуры былі гасцінна адчынены для работнікаў і спецыялістаў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва — людзей, якія першымі прымаюць на сябе хвалі людскіх праблем і па меры сваіх магчымасцей дапамагаюць рашаць іх. Завіталі на свята і тыя, хто карыстаецца паслугамі і падтрымкай гэтых міласэрных спецыялістаў, каб выказаць ім шчырыя словы ўдзячнасці. […]

Подробнее

Топ імёнаў Браслаўшчыны

За мінулы год, па звестках аддзела ЗАГС, на Браслаўшчыне нарадзіліся 272 дзіця, сярод іх 141 дзяўчынка і 131 хлопчык, зарэгістравана 586 смярцей, 226 шлюбаў, 55 устанаўленняў бацькоўства, 10 змен прозвішчаў. Самымі распаўсюджанымі імёнамі, якія бацькі давалі ў 2013 годзе сваім дзецям, былі Арцём (названа 9 хлопчыкаў), Глеб і Дзмітрый (па 8), Мікіта (7), Аляксандр, Уладзіслаў […]

Подробнее

Спачатку трэба заплаціць

З 1 студзеня 2014 года ўведзены новы аб’ект абкладання дзяржаўнай пошлінай – выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (артыкул 249 Падатковага кодэкса). Стаўкі дзяржпошліны ўстаноўлены ў наступным памеры: Выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху арганізацыям за: легкавы аўтамабіль: —  які мае дазволеную максімальную масу не […]

Подробнее

Канікулы запомняцца

Да зімовай аздараўленчай кампаніі школьнікаў педагагічны калектыў СШ №2 рыхтуецца загадзя. Па завяршэнні першага паўгоддзя навучальнага года былі праведзены агульнашкольныя лінейкі, на якіх падвялі вынікі па вучэбнай, спартыўнай, працоўнай дзейнасці. Самыя актыўныя былі ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі і салодкімі прызамі. А за высокія паказчыкі ў вучобе, мастацкай самадзейнасці і ўдзеле ў грамадскім жыцці школы і раёна […]

Подробнее

Смерці глядзела ў твар

Арганізацыя партызанскага руху на Браслаўшчыне цесна звязана з імем Кіма Анціпенкі і хутарам Букятова, дзе жыла сям’я Чарноцкіх. Менавіта іх хата, пакуль яе не спалілі немцы, была і штабам першага атрада народных змагароў, і перавалачным пунктам, адкуль у лес перапраўляліся людзі, харчаванне і медыкаменты, і своеасаблівым разведцэнтрам. Менавіта да апошняга мае непасрэднае дачыненне і Рэгіна […]

Подробнее

Спыніся, імгненне! Ты цудоўнае

Згадзіцеся, што эпізоды любімага свята, цікавай падзеі ў жыцці заўсёды хочацца захаваць у архіве. Сфатаграфаваць сёння можа амаль кожны, тэхніка дазваляе гэта рабіць нават няўмелым. А вось зрабіць якасны здымак – справа прафесіянала. Да ліку такіх можна аднесці і маладых фатографаў Міхаіла Яроцкага і Уладзіміра Урублеўскага. Іх работы браслаўчане маглі бачыць на фотавыстаўцы, якая была […]

Подробнее

Калядныя сустрэчы

Нараджэнне Хрыстова ўсяляе ў людскія сэрцы надзею і любоў, напаўняе жыццё радасцю і добрымі сустрэчамі. Праваслаўныя вернікі адзначылі гэта вялікае свята 7 студзеня. Пасля саміх Каляд пачаліся святкі, калі людзі наведваюцца адзін да аднаго, усхваляюць Хрыста, спяваюць, дораць падарункі. Вось на такую сустрэчу сабраліся ў другі дзень Каляд у гімназіі вучні гэтай установы, гарадскіх школ, […]

Подробнее

Пачынаецца вылучэнне кандыдатаў

Згодна з Каляндарным планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання з 12-га студзеня па 10-га лютага ўключна пачынаецца вылучэне кандыдатаў у дэпутаты. Як паведаміла начальнік аддзела арганізацыйнай і кадравай работ райвыканкама Алена Палягошка, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў могуць быць вылучаны грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і жывуць […]

Подробнее

Паломничество к Дарам Волхвов

Паломнический отдел Полоцкой епархии, по благословению архиепископа Полоцкого и Глубокского Феодосия организует поездку к величайшей святыне-реликвии – Дарам Волхвов. С 17 по 24 января в Минск будут доставлены святые реликвии Афона — Дары Волхвов. Святыни будут находиться в Доме милосердия в Минске. Реликвии также побывают в Москве, Санкт-Петербурге и Киеве. Это одни из немногих святынь, […]

Подробнее

2 студзеня дэлегацыя браслаўскага касцёла наведала Відзаўскі дзіцячы дом сямейнага тыпу

2 студзеня дэлегацыя браслаўскага касцёла наведала Відзаўскі дзіцячы дом сямейнага тыпу, гаспадыняй якога з’яўляецца даўняя парафіянка нашай святыні Святлана Дзямідкевіч. Нядаўна яна стала мамай для шасцярых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскай апекі. Для вялікай сям’і ксёндз Станіслаў Мжыглуд і прадстаўнікі парафіяльнага Карытаса прывезлі пачастункі, развіваючыя гульні, цацкі і шчырыя словы […]

Подробнее

Россып юных талентаў

У браслаўскім касцёле падвялі вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў, выцінанак і дробных мастацкіх вырабаў, які аб’яўляў парафіяльны “Карытас” да свята Божага Нараджэння. Удзел у ім бралі каля сарака хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку выхаванцаў цэнтра дзяцей і моладзі, работы якіх журы ацаніла высока, палічыла патрэбным паказаць іх парафіянам і такім чынам даць магчымасць парадавацца россыпу […]

Подробнее

На сустрэчу з казкай

Каля тысячы школьнікаў Прыдзвіння пабывалі на галоўнай ёлцы рэгіёну, якая праходзіла 27 снежня ў канцэртнай зале «Віцебск». Губернатарская ёлка для дзяцей ўжо даўно стала добрай традыцыяй, да таго ж вельмі папулярнай. На яе запрашаюцца пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і абласных алімпіяд і творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сямей, дзеці-інваліды і сіроты. Сярод […]

Подробнее

Падарунак для зручнасці жыцця

Цудоўным навагоднім падарункам завяршыўся мінулы год для пастаяльцаў дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. 4,7 млрд. рублёў, якія выдзеліў абласны бюджэт, далі магчымасць зрабіць капітальны рамонт і мадэрнізацыю другога жылога корпусу. Уцеплены і пафарбаваны ў светлыя колеры сцены, заменена ўся сантэхніка, замест старых вокнаў з’явіліся шклопакеты, мудрагелістыя ўзоры сучаснай пліткі ўпрыгожваюць палы калідораў, для зручнасці руху […]

Подробнее

Лечыць прыгажосць

Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне ў Браслаўскай ЦРБ навагодняга конкурсу на лепшае афармленне аддзяленняў да свят. І вельмі важна, што ініцыятыва такога своеасаблівага спаборніцтва зыходзіла, што называецца, знізу. Менавіта ў профільных аддзяленнях зарадзілася ідэя зрабіць з простага ўпрыгожвання калідораў і холаў вялікую і добра прадуманую справу, ды яшчэ і з элементамі саперніцтва. Цяпер мерапрыемства праходзіць […]

Подробнее

У апошні дзень мінулага года свята завітала ў дзіцячае аддзяленне Браслаўскай ЦРБ

У апошні дзень мінулага года свята завітала ў дзіцячае аддзяленне Браслаўскай ЦРБ. Адбылося гэта ў рамках акцыі “Цуды на каляды”, якую праводзіў райкам БРСМ. З дапамогай неабыякавых браслаўчан і гасцей нашага горада, якія паўдзельнічалі ў дабрачынным мерапрыемстве, маленькія пацыенты атрымалі ў падарунак ад Дзеда Мароза саладосці і цацкі. А ў аддзяленне былі перададзены падгузкі і […]

Подробнее

Падарункі за творчасць

Як паведамляла наша газета, з 10 снежня праўленне райспажыўтаварыства сумесна з адміністрацыяй Друйскага дзіцячага дома ладзілі акцыю для выхаванцаў гэтай установы «Дары дабро — стань Дзедам Марозам». На ялінцы, якая ўпрыгожвае другі паверх універмага, замест цацак былі вывешаны малюнкі дзяцей. Любы наведвальнік гандлёвай установы мог выбраць сабе твор юных мастакоў, што спадабаўся, а ў замен […]

Подробнее