У музеі традыцыйнай культуры 18 студзеня ў 11.00 адкрыецца выстаўка выцінанкі

Главное Новости

malysh218 студзеня ў 11.00 у выставачнай залі музея традыцыйнай культуры адбудзецца прэзентацыя выставы выцінанкі “Папяровы мост сяброўства”. Яна мае такую назву, бо ў ёй прымаюць удзел мастачкі з Літвы і Беларусі, якіх аб’яднала адзінае творчае захапленне, – Алена Шаліма і Лаймутэ Федасеева.
На выставе будуць прадстаўлены дэкаратыўныя пано, рушнікі ў тэхніцы выцінанкі. Падчас адкрыцця мастачкі правядуць майстар-клас па вырабе традыцыйных сюжэтных выцінанак, а кожны жадаючы зможа стварыць свой невялікі папяровы шэдэўр.
Чакаем вас на адкрыцці. Не забудзьце захапіць з сабой нажніцы і паперу.

Элеанора Зінкевіч,
загадчыца МТК.