Запрашаем у музей

“У будучыню мы ўваходзім, абапіраючыся на мінулае”, — сцвярджаў класік беларускай літаратуры У. Караткевіч. Ён верыў у тое, што яго нашчадкі зберагуць і захаваюць славутую багатую гісторыю і культуру сваёй роднай зямлі. Калі вы неабыякавыя да мінулага сваіх родных мясцін, калі жадаеце дакрануцца да гісторыі, наведайце адноўлены краязнаўчы музей “Вытокі” Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Адкрыццё […]

Подробнее

У полі зроку — бяспека працы

На базе КУП ЖКГ “Браслаў-камунальнік” 26 чэрвеня адбыўся абласны выязны семінар “Дзень аховы працы”. Удзел у ім прынялі першы намеснік начальніка ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Герасімаў, галоўны тэхнічны інспектар галіновага абкама прафсаюза Аляксей Юсікаў, галоўныя інжынеры, старшыні прафкамаў і спецыялісты па ахове працы жыллёва-камунальных прадпрыемстваў вобласці. Адкрыў семінар першы намеснік начальніка ўпраўлення ЖКГ Віцебскага […]

Подробнее

Станоўчыя вынікі дзейнага старшыні

На мінулым тыдні адбылася 10-я чарговая сесія Ахрэмавецкага сельскага Савета дэпутатаў 27 склікання, на якой справаздачу пра работу мясцовага кіравання і самакіравання на падведамнай тэрыторыі за год трымала старшыня сельсавета Дзіяна Тарун. Удзел у сесіі прыняла і старшыня райсавета Ніна Пучынская. Сёння значная ўвага надаецца знешняму выгляду нашых гарадоў і вёсак, бо што б там […]

Подробнее

Дзе каротка — імкнуцца звязаць

У мінулым годзе, калі асвятляў ход нарыхтоўкі кармоў у ААТ «Мяжаны», свой матэрыял я друкаваў пад загалоўкам «Мо стане год пераломным». На жаль, аптымістычныя леташнія прагнозы наконт паўнацэннага забеспячэння грамадскага статка травяністым рацыёнам не спраўдзіліся. Зноў «мяжанцы» напрыканцы зімы вымушаны былі папрашайнічаць. Пра тое, як ідуць справы на сенажацях сёлета, я распытваў у галоўнага агранома […]

Подробнее

Замалада на сваім месцы

Бывае так, што маладыя спецыялісты хутка расчароўваюцца ў выбранай прафесіі, таму імкнуцца адпрацаваць абавязковы тэрмін у 2 гады і змяніць дзейнасць. Пра выхавальніцу дзіцячага сада №3 Крысціну Сіняўскую так ніяк не скажаш. Яшчэ дзяўчынкай Крысціна, вяртаючыся дадому з садзіка, садзіла сваіх лялек вакол і ўяўляла сябе выхавальніцай. Калі крыху падрасла, любіла гуляць з маленькімі, даглядала […]

Подробнее

Шырэй, каса, размахніся

У невялікай вёсцы Жылінскія, што ў Навасёлкаўскім сельсавеце Пастаўскага раёна, 13 чэрвеня з размахам прайшоў ужо чацвёрты па ліку чэмпіянат па касьбе. Сёлета спаспаборнічаць у ім прыехала рэкордная колькасць удзельнікаў — 26, прычым не толькі з Пастаўскага, але і з Мядзельскага, Шаркаўшчынскага, Маладзечанскага раёнаў, Бягомеля, Полацка і Глыбокага. Сярод галоўных мэт такога спаборніцтва — папулярызацыя […]

Подробнее

Не абыякавыя да чужой бяды

У Браслаўскім РАУС працуюць адказныя і адданыя справе людзі, іншыя тут проста не затрымліваюцца. Кожны год калектыў міліцыянераў папаўняюць і маладыя супрацоўнікі, якія працягваюць лепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў і годна абараняюць спакой жыхароў нашага раёна. Сярод дастойнага папаўнення ў аддзеле ўнутраных спраў называюць імёны Віталя Вавінскага і Юрыя Хлябовіча (на здымку), якія з ахвотай і […]

Подробнее

Насычанае жыццё летніка

Вядома, што выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і любові да радзімы пачынаецца з самага ранняга ўзросту. Галоўную ролю ў гэтым адыгрывае школа, але ў апошні час гадаваць установам адукацыі актыўна дапамагае і пагранічная служба раёна. Самым жа папулярным спосабам ваенна-патрыятычнага выхавання з’яўляецца арганізацыя летніх 9-дзённых аздараўленчых лагераў пад шэфствам вайскоўцаў у зялёных фуражках. Так, толькі гэтым летам […]

Подробнее

У цікавым свеце кніг

З пачаткам школьных канікулаў у навучальных установах Браслава запрацавалі летнія лагеры. Падчас іх дзеці ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах — забаўляльных, спартыўных, пазнавальных і іншых. Словам, у школьных летніках дзеці нездарма праводзяць час, а кожны дзень адкрываюць новыя гарызонты і вучацца карыснаму. Значную ролю ў гэтым адыгрывае раённая дзіцячая бібліятэка. Яе работнікі прапаноўваюць дзецям шмат цікавых […]

Подробнее

І сур’ёзныя, і крэатыўныя

Кожны чалавек разумее непарушнасць ісціны, што самым каштоўным і дарагім для яго з’яўляецца здароўе. Таму немагчыма ўявіць цывілізаваны свет без спецыялістаў у белых халатах, якія трывала стаяць на ахове здароўя дзяцей і дарослых. І нездарма Дзень медыцынскага работніка — адно з самых значных і паважаных свят у нашай краіне. Напярэдадні свайго прафесійнага свята ўрачы, медыцынскія […]

Подробнее

Годна выконвае свой службовы абавязак

Супрацоўнік пракуратуры, намеснік пракурора, пракурор… Гэта сур’езныя пасады, дзе адказнасць за прымаемыя рашэнні вялікая. Але за сінімі мундзірамі — звычайныя людзі са сваімі праблемамі, радасцямі, журботамі. Традыцыйна 26 чэрвеня работнікі пракуратуры адсвяткуюць сваё прафесійнае свята. Гэта стала добрай нагодай бліжэй пазнаёміцца з пракурорам раёна Юрыем Кезікам, пагутарыць пра яго прафесію і жыццё. У кожнага чалавека […]

Подробнее

Актыўнае жыццё пярвічкі “БелТІЗа”

На мінулым тыдні ў памяшканні аддзялення дзённага знаходжання для сталых людзей і інвалідаў сабраліся члены раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”, каб заслухаць справаздачу свайго старшыні, а затым правесці чарговыя выбары членаў праўлення сваёй арганізацыі. На справаздачна-выбарны сход да браслаўчан завітаў старшыня Віцебскай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Канстанцін Ламчаноўскі. Таксама былі запрошаны намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці […]

Подробнее

У госці да браслаўчан

У аўторак Браслаўскі раён з сяброўскім візітам наведала дэлегацыя Мёрскага раённага савета ветэранаў на чале з яе кіраўніком Чаславам Кашкурам. Нашых суседзяў ля новага арт-аб’екта “Рыбка”, які ўсталяваны на ўездзе ў горад, гасцінна сустракалі старшыня Браслаўскага раённага савета ветэранаў Іван Цялежнікаў разам з настаўнікам гісторыі школы № 2 Валерыем Букам, які пагадзіўся быць гідам падчас […]

Подробнее

І ўрач, і выхавацель

Кожны з нас па-рознаму ступае на свой прафесійны шлях. А вось Марыю Зябко абраць прафесію ўрача-педыятра падштурхнуў вобраз добрага доктара Айбаліта з вядомага верша Карнея Чукоўскага. Мэтанакіравана ішла Марыя да здзяйснення сваёй мары. Закончыла Віцебскі ліцэй, дзе хімію і біялогію вывучала на павышанным узроўні. Безумоўна, гэтыя грунтоўныя веды дапамаглі ёй стаць студэнткай Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага […]

Подробнее

Школа армейскага жыцця

Лета — час адпачынку дзяцей у школьных лагерах рознай накіраванасці — спартыўных, краязнаўчых, патрыятычных. А вось 10-класнікі ўстаноў адукацыі раёна па традыцыі ў пачатку чэрвеня з’язджаюцца ў адзін з самых цікавых лагераў — абаронна-спартыўны для дапрызыўнай моладзі. Сёлета ён у шосты раз пад сцягам сяброўства сабраў 75 самых смелых і мужных юнакоў раёна ў адну […]

Подробнее

Унеслі свой уклад і браслаўчане

Паўтара тыдня таму назад, у суботу, 7 чэрвеня, па рашэнні аблвыканкама на Віцебшчыне праводзіўся абласны суботнік. Як паведамілі «Витебские вести» са спасылкай на камітэт эканомікі, у суботніку прынялі ўдзел звыш 260 тыс. жыхароў вобласці. Зароблена каля 4 мільярдаў рублёў. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) склаў больш за 19 млрд руб. 50% заробленых сродкаў, якія […]

Подробнее

Карысныя заняткі

Як вядома, паўтарэнне — маці навучання. Таму будзе зусім не лішнім нагадаць школьнікам яшчэ раз, што вада тое ў сабе небяспеку. І каб не здарылася няшчасце, педагогі не толькі пастаянна самі нагадваюць пра правілы паводзін падчас купання, а і звяртаюцца па дапамогу да прафесіяналаў. Напэўна, найбольш запамінальныя і дзейсныя заняткі для дзяцей, якія прайшлі на […]

Подробнее

Успаміны пра маці

Маёй маці Марыі Багдановіч, на жаль, ужо няма разам з намі. Складаным і цярністым быў яе жыццёвы шлях — зведала яна сіроцкі хлеб, нястачу, ліхалецце ваеннай пары. Жыла вялікая сям’я майго дзядулі Грыгорыя Седунова ў невялікай вёсачцы на Ушаччыне. Гадавалі дзетак, працавалі на гаспадарцы. Няшчасце напаткала знянацку. Усяго шэсць месяцаў было маленькай Марусі, калі ад […]

Подробнее

“Кладезь” мудрасці і дабрыні

З 2 па 9 чэрвеня ў Браславе ўпершыню праходзіла праваслаўная выстаўка-ярмарка “Кладезь” у рамках аднаіменнага фестывалю. Ён праводзіцца ў Беларусі з 2008 года. Выстаўка ўжо наведала шмат гарадоў нашай краіны і блізкага замежжа. Арганізатар мерапрыемства Свята-Елізавецінскі манастыр. На працягу тыдня наведвальнікі гэтай разанастайнай выстаўкі маглі не толькі бліжэй пазнаёміцца з праваслаўнай культурай, але і набыць […]

Подробнее

Цеплыня магічных лялек

Не сакрэт, што многія жанчыны ды і мужчыны з бояззю чакаюць набліжэння пенсіі. У псіхолагаў і медыкаў ёсць нават тэрмін “пенсійны шок”. Няўжо гэта горшая пара жыцця чалавека? Напрыклад, зорка сусветнага кіно францужанка Брыджыт Бардо ў пяцьдзясят гадоў казала: “Толькі зараз я набыла поўную свабоду і шчасце!” Яна прадала ўсе свае каштоўнасці і прысвяціла сябе […]

Подробнее