Перасоўная выстаўка з экспанатамі, звязанымі з мінулым рэгіёна, ужо працуе ў бібліятэках Браслаўшчыны

Год исторической памяти

Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў сумесна з цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай запусцілі новы праект, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Перасоўная выстаўка з экспанатамі, звязанымі з мінулым рэгіёна, будзе на працягу некалькіх месяцаў дэманстравацца ў бібліятэках. У сціслай, але насычанай форме яна ахоплівае розныя вехі гісторыі нашага краю, асноўныя падзеі, выхадцаў з Браслаўшчыны. ■