У нядзелю ў музеі традыцыйнай культуры адбудзецца кірмаш рамёстваў «Сустрэча сяброў». Падчас яго пройдуць майстар-класы па ганчарстве, саломапляценні, вырабе лялькі і інш. Акрамя таго, вы зможаце набыць разнастайныя сувеніры браслаўскіх майстроў і зрабіць здымак на памяць у фота- зоне. У праграме кірмашу таксама выступленні артыстаў.
Прыходзьце! Мы вас чакаем!
Пачатак кірмашу ў 12 гадзін.
■ Наталля ПАРАХНЕВІЧ, кіраўнік клуба майстроў і мастакоў «Ля возера».