Выстаўка рукавіц адкрылася ў Браславе

Выставки Калейдоскоп Отдых
Рукавіцы — адны з самых неабходных аксесуараў зімовага адзення, а гісторыя іх узнікнення налічвае некалькі стагоддзяў.

Пра тое, якімі бываюць рукавіцы, можна даведацца на выстаўцы ў музеі традыцыйных рамёстваў. Работнікі ўстановы падрыхтавалі цікавую экспазіцыю, у якую ўвайшлі экспанаты з фондаў музейнага аб’яднання, а таксама сучасныя вырабы. Большая іх частка, дарэчы, належыць браслаўчанцы Алене Пятровай.

Як расказала падчас адкрыцця выстаўкі майстрыха А. Пятрова, вязаннем рукавіц яна займаецца ўжо шмат гадоў. Яе вырабы носяць не толькі браслаўчане, разышліся яны і па розных краінах, бо часта набываюцца ў якасці сувеніраў. Вяжа жанчына пруткамі і кручком у вольны час, з’яўляецца сябрам клуба майстроў і мастакоў «Ля возера», часта ўдзельнічае ў разнастайных выстаўках. Вырабы Алены Пятровай вы- лучаюцца арыгінальнымі ўзорамі і падборам колераў. Сваю справу пераняла ад маці, а цяпер можа сама даваць майстар-класы па вязанні.

Словам, на выстаўцы можна цікава правесці вольны час і даведацца шмат новага пра такую простую, здавалася б, рэч, як рукавіцы.■

 

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.