У разгары сезон адпачынкаў, і людзі імкнуцца на браслаўскія азёры. Аднак часам іх водпуск азмрочваецца тым, што трапіць без пэўных дакументаў у прыгранічча яны не могуць. Таму Полацкі пагранічны атрад яшчэ раз нагадвае пра правілы знаходжання ў пагранічнай зоне.

Пры ўездзе ў яе грамадзяне Рэспублікі Беларусь павінны пры сабе мець пашпарт і квітанцыю аб аплаце дзяржаўнай пошліны (пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, можна знайсці на інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта, сайтах Віцебскага аблвыканкама і Браслаўскага райвыканкама ў раздзеле “Дзяржаўная пагранічная палітыка”).

У адпаведнасці з Указам № 125 “Аб некаторых пытаннях аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь” вызначаны пералік дакументаў, на падставе якіх уезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай зоне дазволены без аплаты дзяржпошліны. Да іх адносяцца даведкі аб пражыванні сваякоў, валоданні маёмасцю (дачным участкам), наяўнасці пахаванняў родных і некаторыя іншыя дакументы.

Заплаціць дзяржпошліну за ўезд у пагранічную зону можна ў ААБ “Беларусбанк”, іншых банках, аддзялен- нях сувязі па месцажыхарстве ў памеры 0,2 базавай велічыні, якая на сённяшні дзень складае 4,2 рубля. Квітанцыя аб аплаце сапраўдная на працягу года.

Рэквізіты для аплаты дзяржпошліны наступныя: бенефіцыяр — Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэ- спублікі Беларусь па г. Мінску; УНП бенефіцыяра — 100059879 (УНП інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ленінскім раёне г. Мінска); рахунак бенефіцыяра — 3602911010004, код валюты 974; назва банка — ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Мінск, код банка 795; код плацяжу 03002 “Дзяржаўная пошліна за ўчыненне іншых юрыдычна значных дзеянняў з фізічных асоб».

Замежныя грамадзяне ўязджаюць у пагранічную зону па пашпартах і прапусках, выдадзеных Полацкім пагранічным атрадам. Па гэтых дакументах яны маюць права свабодна перамяшчацца ў межах тэрыторыі, указанай у пропуску.

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае заяўны прынцып наведван- ня пагранічнай зоны. Юрыдычныя і фізічныя асобы, якія прыязджаюць у населеныя пункты ў пагранічнай зоне, абавязаны загадзя паведаміць пра гэта ваеннаслужачым аддзела пагранічнай службы “Опса” па тэл. 35-1-20, расказаць пра месца знаходжання, час і характар работ, вызначаных імі ў пагранічнай зоне. Кіраўнікі юрыдычных асоб абавязаны забяспечваць выкананне работнікамі ўстаноўленага пагранічнага рэжыму.

Камандаванне Полацкага пагранічнага атрада чарговы раз нагадвае, што за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай мяжы пагражае сур’ёзная адказнасць. ■

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

14 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

20 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

21 час ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

22 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

22 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

22 часа ago