Categories: Люди

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора». Такі давер ён апраўдвае плённай карпатлівай працай і сваім майстэрствам спраўляцца з магутным пагрузчыкам.

На першым працоўным месцы ў калгасе Фёдар вадзіў аўтамабіль, кіраваў трактарам, а ў 2008 годзе старшыня прапанаваў яму паспрабаваць сябе на іншай тэхніцы – «Амкадоры». Згадзіўся.

Гэта цяпер, праз 16 гадоў практыкі, вадзіцель лёгка спраўляецца з вялізнай машынай і ювелірна выконвае даручаную работу, а спачатку, як успамінае сам, не адразу знайшоў падыход да гэтага гіганта. Ф. Ерашонак на сваім «Амкадоры» выконвае шэраг задач: чысціць і грэйдзіруе дарогі, трамбуе сянаж ды сілас у траншэі, дапамагае падчас будаўнічых работ, выконвае пагрузку і разгрузку розных матэрыялаў, кармоў для БРЖ і інш. Для такой універсальнай машыны ў гаспадарцы заўсёды знойдзецца работа.

Застаць дома Фёдара Ерашонка ў гарачы сезон, безумоўна, складана, бо працуе ён з раніцы да позняга вечара, а вось зімой мае час дапамагаць жонцы па гаспадарцы. Дарэчы, у ААТ «Друйскі», дзе працуе механізатар, ёсць добрая традыцыя: па выніках года заахвочваць работнікаў і дарыць ім па цяляці. Так пагалоўе БРЖ гэтай сям’і і папаўняецца дзякуючы самаадданай працы Фёдара.

Відавочна, што працаваць у сельскай гаспадарцы складана, але механізатар лічыць: калі справа па душы, то на цяжкасці не зважаеш. ■

 

Вольга ПАТАПОВІЧ. Фота аўтара

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

5 дней ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

5 дней ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

5 дней ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

5 дней ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

5 дней ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

7 дней ago