Categories: Отдых

Запрасіў “БУЛЬВАР МАСТАЦТВАЎ”

Напярэдадні галоўнага свята нашай краіны — Дня Незалежнасці — у розных установах ладзілася шмат цікавых мерапрыемстваў. Не абмінулі ўвагай такі дзень і ў цэнтры дзяцей і моладзі. Для маладога пакалення браслаўчан, а таксама гасцей горада ў пятніцу арганізавалі “Бульвар мастацтваў”, які размясціўся на пляцоўцы перад установай.

Кожны жадаючы мог зазірнуць на “бульвар” і знайсці сабе занятак па інтарэсах. Гэта з задавальненнем і рабілі юныя госці. Яны няспешна прагульваліся і знаёміліся з вы- стаўкамі аб’яднанняў па інтарэсах. Паглядзець сапраўды было на што: тут і вырабы з бісеру, паперы, мадэлі суднаў, маляваныя і зробленыя з падручных рэчаў карціны — усе тыя работы, якія за год юныя наведвальнікі цэнтра стварылі сваімі рукамі.

Пакуль адны назіралі, другія прымалі ўдзел у разнастайных майстар-класах, якія арганізавалі педагогі цэнтра. Напрыклад, хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем рабілі сваімі рукамі галубоў і журавоў з паперы і прымацоўвалі да іх пажаданні роднаму краю і краіне.

Хто любіць маляваць, мог спачатку пазнаёміцца з праектам “Ізалента” і карцінамі, якія намалявалі ўдзельнікі мастац- кага лагера “Браслаўская вясёлка”, а потым і самому папрацаваць пэндзлікам. Так, можна было намаляваць далонь і напісаць на ёй пажаданне. Побач з аматарамі малявання размясціўся фальклорны куток. Пад гукі баяна можна ці патанцаваць, ці папрактыкавацца ў народных гульнях.

З задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў гульнявой праграме, флэш-мобе, конкурсе малюнкаў на асфальце “Дзякуй за мір”, а таксама падыходзілі да фотавыстаўкі “Беларусь непаўторная”, якую стварылі наведвальнікі цэнтра. Адным словам, кожны мог знайсці сабе занятак па інтарэсах, а на развітанне выцягнуць пажаданне з чароўнай скрынкі шарманшчыка.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

4 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

4 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

4 часа ago