Дзмітрый Баравік, геадэзіст 2-й катэгорыі, працуе ў Браслаўскім бюро Полацкага філіяла РУП ”Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” з 2011 года. За гэты час хлопец зарэкамендаваў сябе адказным і карпатлівым спецыялістам. А па іншаму і нельга: зямля ў Браслаўскім раёне – без перабольшвання стратэгічны рэсурс, часта кожны метр на асаблівым уліку. А таму на першы план сярод асабістых якасцей землямераў выходзяць дакладнасць, акуратнасць і вытрымка. У Дзмітрыя ўсё гэта ёсць, да таго ж ён выдатна ладзіць з людзьмі і дасканала ведае спецыяльную тэхніку. Сам жа малады чалавек лічыць сваю прафесію рознабаковай, цікавай і жартоўна адзначае, што ўвесь раён ён уздоўж і ўпоперак літаральна прайшоў пешшу.
Тэкст і фота Вячаслава Каладынскага.
