Актывісты БРСМ 1 снежня – у Сусветны дзень барацьбы са СНІД – правялі некалькі мерапрыемстваў

Главное

_MG_6816 (Small)Актывісты БРСМ 1 снежня – у Сусветны дзень барацьбы са СНІД – правялі некалькі мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку гэтай хваробы. Так, у Чэрнеўскай базавай школе прайшла акцыя “Не заставайся ўбаку”, у якой непасрэдна удзельнічалі работніка райкама арганізацыі. А старшакласнікі Браслаўскай сярэдняй школы №1 раздавалі браслаўчанам інфармацыйныя буклеты адпаведнага зместу (на здымку). Такім чынам наша моладзь яшчэ раз прыцягнула ўвагу грамадства да праблемы і ўнесла свой сціплы ўклад у яе вырашэнне ці па меншай меры нераспаўсюджванне.

Фота Вячаслава Каладынскага.