Па добры настрой ва Ушачы

Главное

ДалёкиеШтогод у Віцебскай вобласці галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і абласны метадычны цэнтр народнай творчасці праводзяць агляд-конкурс на лепшую арганізацыю вечароў адпачынку і дыскатэк “Для тых, каму за…”. Занальны этап гэтага конкурсу адбыўся ў канцы лістапада ў г.п.Ушачы. Сем творчых калектываў-удзельнікаў з Мёрскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага і Ушацкага раёнаў сабраліся, каб пазмагацца за выхад у фінал. У рамках мерапрыемства праводзіўся і конкурс гульнявых праграм для дарослых “Гуляць дык гуляць!”. Наш раён прадстаўлялі творчыя калектывы Далёкаўскага СДК з традыцыйнай народнай праграмай “Вясёлыя жанчыначкі запрашаюць да адпачынку” і Іказненскага СДК з гульнявой праграмай “Любім у госці мы хадзіць”.
Усе ўдзельнікі падрыхтавалі арыгінальныя і вясёлыя выступленні, прадэманстравалі цудоўны музычны густ, акцёрскае майстэрства. Доўга “разаграваць” гледачоў не прыйшлося, бо ўжо з першых хвілін мерапрыемства на аформленым у стылі 50 — 70-х гадоў танцполе РДК панавала выдатная атмасфера. Трэба адзначыць, што час кожнага выступлення быў абмежаваны, аднак усе ўдзельнікі гатовы былі выступаць больш, а прысутным было шкада развітвацца з кожным прэтэндэнтам.
Безумоўна, галоўныя суддзі для артыста — гледачы, але ўсе выступленні ацэньвала яшчэ і кампетэнтнае журы. Па выніках конкурсу калектыў Далёкаўскага СДК заняў 3 месца, а гульнявая праграма Іказненскага СДК паспяхова прайшла адборачны тур і будзе прадстаўлена на абласной сцэнічнай пляцоўцы ў бліжэйшы час.

Вольга Усава, метадыст
цэнтралізаванай клубнай сістэмы.Иказнь