За гады працы на ФАПе А. Капуста даводзілася неаднойчы прымаць роды. Кожнага з нованароджаных яна памятае да гэтай пары. Аднойчы, успамінае, прымала двойню ў жанчыны з асацыяльнай сям’і. Маладая маці вяла разгульны лад жыцця, не цуралася ні выпіць, ні пакурыць. Вынік такіх паводзін цяжарнай жанчыны аказаўся сумным. Нованароджаны хлопчык пражыў усяго некалькі гадзін пасля з’яўлення на свет, а дзяўчынка памерла ў бальніцы праз тыдзень. На жаль, бацькі так і не зрабілі для сябе адпаведных вынікаў пасля такой трагедыі.
А аднойчы на другі дзень Вялікадня, яшчэ пры Савецкім Саюзе, адна з мясцовых жанчын таксама сабралася стаць маці. Тэлефонная сувязь працавала вельмі дрэнна. Выклікаць “хуткую дапамогу” было вялікай праблемай. Вось і давялося Алене Мікалаеўне самой прымаць роды. Да гэтай пары памятае, як амаль усе мясцовыя мужчыны чакалі, хто ж з’явіцца на свет – хлопчык ці дзяўчынка – каб хутчэй адзначыць такую значную падзею.
Алену Капусту вельмі паважаюць мясцовыя жыхары. Для многіх яна не проста медык, а добрая сяброўка. Вось і з юбілеем днямі прыйшлі яе павіншаваць ад усёй душы. А калі ў сям’і Капусты здарылася няшчасце, поўнасцю згарэў дом, вяскоўцы не пакінулі іх адзін на адзін з горам, а дапамагалі, хто чым мог.
У Гірэйшах Алена Мікалаеўна сустрэла і сваё каханне. З мужам Эдуардам Уладзіміравічам яны амаль сорак гадоў крочаць па жыцці рука аб руку. Нарадзілі і выгадавалі дзвюх дачок і сына. Адна з іх Іна Кроп колькі гадоў працавала медыкам, як і маці, але потым вырашыла змяніць гэту прафесію на сацработніка. А Жанна закончыла БДУ па спецыяльнасці беларуская мова, кандыдат навук. Сын Канстанцін звязаў сваё жыццё з сельскай гаспадаркай, жыве ў працуе ў Смаргонскім раёне.
За добрасумленную шматгадовую працу Алена Капуста мае ўзнагароду “Выдатнік аховы здароўя”. Гэта высокая ацэнка яе служэння людзям заслужаная, бо загадчыца ФАПам прыходзіць на дапамогу вяскоўцам у любы час сутак, не лічачыся з часам.
Зінаіда Палулех.
Фота аўтара.
На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…
В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…
Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…
В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…
Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…
В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…