Categories: Главное

Цуд зямлі — хлеб

Зямля і хлеб — паняцці непарыўныя і непадзельныя. Менавіта таму ў Сусветны дзень Зямлі ў гімназіі адбылося свята Хлеба, на якое запрасілі шматлікіх паважаных госцей.
З хлебам мы сустракаемся кожны дзень. Без яго не абыходзіцца ні сціплы сняданак, ні будзённы абед, ні святочны стол. Ён суправаджае нас ад нараджэння і да глыбокай сталасці. Хлеб — адно з цудаў зямлі. І даецца ён чалавеку цаной вялікіх намаганняў.
Пра нялёгкую працу хлебаробаў, якія ў спякотную смагу і праліўны дождж змагаюцца за кожны колас, расказала прысутным галоўны аграном СВК «Маяк Браслаўскі» Валянціна Таўкінь.
Ні адно свята, ні адзін абрад не абыходзіцца без традыцыйнага духмянага каравая, які сімвалізуе жыццё, дабрабыт і багацце. У гэтыя светлыя і радасныя дні Уваскрашэння Хрыстова са словамі віншавання да прысутных выступіў благачынны Браслаўскага благачыння настаяцель Свята-Успенскага храма пратаіерэй Анатолій. Ён прыгадаў падзеі, якія папярэднічалі Вялікадню, асноўныя запаведзі Божыя, расказаў, што сімвалізуе сабой велікодны куліч.
Сёння на паліцах магазінаў вялікая колькасць хлебабулачных вырабаў. З дабаўкамі і без іх, салодкія і не вельмі, яны задаволяць смак самага патрабавальнага пакупніка. Але нельга забывацца на тое, што быў час, калі за акрайчык хлеба аддавалі апошняе, каб не памерці з голаду.
У вайны свой смак хлеба. Адмераны хлебнай карткай, ён суровы, але яшчэ больш неабходны, чым у мірны час. Сваімі ўспамінамі пра ваенны хлеб падзяліліся ветэраны вайны Павел Бульскі, Паліна Кобзун, Віталь Цітовіч. Тры розныя лёсы гэтых людзей пераплецены адным болем, жахам і пакутамі. Той, хто перажыў голад, ведае кошт маленькай скарынчкі і ніколі не кіне яе пад ногі.
А калі кожны чалавек за дзень недаесць і выкіне 50 г хлеба, гэта складзе 200 кг, каля 200 буханак хлеба акажуцца выкінутымі.
Мы часам забываем пра сапраўдны кошт хлеба, пра тое, што параўнальна недарагія булкі, буханкі ўвабралі ў сябе велічную працу не аднаго чалавека. Тысячы людзей працуюць, каб зерне вырасціць, сабраць, абмалаціць, змалоць і нарэшце выпячы хлеб. Спакон веку пекары карысталіся асаблівай павагай, бо ўсе высока цанілі іх працу. Як удаецца супрацоўнікам хлебазавода да раніцы забяспечыць жыхароў усяго раёна свежым духмяным і румяным хлебушкам, расказала старшы майстар вытворчага ўчастка Ірына Суханава.
Мерапрыемства праходзіла ў дамашняй душэўнай абстаноўцы за кубачкам гарбаты і са смачным печывам, якое было прыгатавана вучнямі і наведвальнікамі раённага тэрытарыяльнага цэнтра для інвалідаў, якія таксама былі жаданымі гасцямі. Не прыйшлі на свята з пустымі рукамі айцец Анатоль і супрацоўнік хлебазавода. А песні ў выкананні юных артыстаў гімназіі і загадкі вядучых свята толькі ўзмацнілі радасны настрой.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

51 минута ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

1 час ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

3 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

3 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

4 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

4 часа ago