З любоўю да роднай мовы

Усё самае лепшае ў чалавека пачынаецца ад бацькоўскага парога. І менавіта меладычныя беларускія песні матулі і бабулі, цікавыя народныя казкі дзядулі-каваля паслужылі для настаўніцы Опсаўскай школы Галіны Ларчанка трывалым падмуркам любові да роднай мовы. З дзяцінства дзяўчынка ўбірала ў сябе ласкавыя беларускія гукі, шэпт каласоў і палявых кветак, хараство і таямнічасць лесу. — Пакуль ідзеш […]

Подробнее

Асаблівасці прызыву на ваенную службу

“Браслаўская звязда” ў №70 паведамляла, што пачаўся восеньскі прызыў юнакоў на вайсковую службу. Пра яго асаблівасці і ішла наша размова з начальнікам групы прызыву Уладзімірам Шымуковічам. — Уладзімір Іванавіч, колькі юнакоў з нашай мясцовасці будуць прызваны на тэрміновую службу гэтай восенню? — У Браслаўскім раёне мерапрыемствам прызыву падлягае 350 чалавек ва ўзросце ад 18 да […]

Подробнее

Астравок міласэрнасці, дабрыні і спакою

Маладосць праходзіць, і гэта – беспаваротна. Праўда, пакуль мы поўныя сіл і энергіі, заняты работай, наўрад ці задумваемся над такімі пытаннямі, як адзінота і старасць. Яны адольваюць чалавека нечакана-негадана, адрываючы і ад грамадства, і ад навакольнага свету. Як справіцца тады з усімі бытавымі, гаспадарчымі праблемамі, дзе шукаць дапамогу?.. Тым больш, што не ва ўсіх дзяцей […]

Подробнее

Салют, піянерыя

На мінулым тыдні ў будынку ЦДМ лепшыя піянеры Браслаўшчыны сабраліся на традыцыйны злёт піянерскіх дружын. Падчас пераклічкі ўсе пацвердзілі сваю гатоўнасць да ўдзелу ў злёце. Прагучаў дзяржаўны гімн, і актывісты вялікай піянерскай сям’і пачалі сваю працу. У сваёй справаздачы старшыня раённага савета БРПА Алена Міхневіч адзначыла, што ў раёне створана 19 піянерскіх дружын, куды ўваходзяць […]

Подробнее

Вось такія цудоўныя і незвычайныя пано прадстаўлялі майстэрства нашых хлебапёкаў

Вось такія цудоўныя і незвычайныя пано прадстаўлялі майстэрства нашых хлебапёкаў на выставе падчас фестывалю-ярмаркі працаўнікоў сяла “Дажынкі-2014” у Гарадку. Арыгінальныя кампазіцыі “Апельсінавае дрэва” і “Сялянскае падвор’е” створаны ўмелымі рукамі супрацоўнікаў вытворча-тэхнічнай лабараторыі браслаўскага хлебазавода. Не адзін дзень шчыравалі жанчыны, каб вылепіць з цеста ўсе дэталі і сабраць іх у адзіную карціну. Спадзяёмся, што майстэрства браслаўчанак […]

Подробнее

Турботная служба

Думаю, настаўнікі са мною згодзяцца, калі скажу, што адна з самых цяжкіх і складаных пасад у школе — педагог сацыяльны. У яго паўсядзённыя задачы ўваходзіць работа з праблемнымі падлеткамі, дзяцьмі з небяспечных сямей і іх бацькамі. Ён кантралюе бытавыя ўмовы, запасы харчавання, паліва на асення-зімовы перыяд у нядбайных бацькоў, дапамагае непаўналетнім перажыць траўмы як душэўныя, […]

Подробнее

У госці з падарункам

Дзень пажылых людзей, безумоўна, не святкаванне Новага года, Дня жанчын і, скажам, прафесійных свят. Але нездарма гэты дзень унесены ў каляндар дзяржаўных знамянальных дат нашай краіны, бо гэта ўсенацыянальная падстава чарговы раз узгадаць пра тых, каму патрэбна падтрымка і ўвага. Асабліва тых, хто па волі розных абставін аказаўся ў складаных жыццёвых сітуацыях. Напярэдадні Дня пажылых […]

Подробнее

Добрасуседства і партнёрства

Пра праект, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам This project is funded by the European Union, наша газета пісала неаднойчы. Напомню толькі чытачам, што стартаваў ён у лістападзе мінулага года. Закончыцца, па ўсіх меркаваннях, у снежні бягучага. Праект ставіць сваёй мэтай стварэнне ўмоў для даступнасці пярвічнага медыцынскага абслугоўвання на тэрыторыі Даўгаўпілскага краю і Браслаўскага раёна. Нядаўна ў […]

Подробнее

Бульбаслаў у Далёкіх

Захапляльнае, радаснае і вясёлае свята, якое прайшло ў мінулую нядзелю, падарылі далячанам і жыхарам навакольных вёсак сельскі Дом культуры і мясцовы касцёл. У прыгожы веснавы дзянёк вяскоўцы і госці з задавальненнем сабраліся на цудоўнае мерапрыемства. Напачатку ва ўпрыгожаным разнастайнымі кампазіцыямі з каласоў зерневых, агародніны і садавіны касцёле прайшла святочная імша. Падчас яе вернікі разам з […]

Подробнее

Пытанне вычарпана

У нумары 66 “Браслаўскай звязды” ад 23 жніўня бягучага года ў матэрыяле “Далікатнае пытанне” была ўзнята праблема закрыцця туалета, які знаходзіцца за магазінам “Бярэжжа”. Нагадаю, прыбіральня належыць райпа і з прычыны яе непатрэбнасці арганізацыі яна была зачынена. Аднак пэўны дыскамфорт адразу адчулі прадаўцы бліжэйшых прыватных магазінчыкаў, што і выклікала з іх боку хвалю абурэнняў. На […]

Подробнее

Прадэманструй свой суперураджай

Незвычайныя экземпляры, вырашчаныя на прысядзібных участках браслаўчанамі, будуць здзіўляць і радаваць нашых чытачоў яшчэ тры тыдні. Пасля на сайце “Браслаўскай звязды” аб’явім галасаванне на лепшы ўраджай і пераможца атрымае падпіску на квартал на газету “Браслаўская звязда”. А пакуль сустракайце новых удзельнікаў конкурсу. Памідоры-кветкі, так назвала свой цуда-прадукт Тэрэса Павучонак з Браслава, якая прынесла да нас […]

Подробнее

Восеньскі сюрпрыз

Сёлетні верасень здзіўляе не толькі сваім тэмпературным рэжымам, а і іншымі прыроднымі сюрпрызамі. Так, у садзе друяніна Фелікса Вайткевіча зацвіла яблыня. Цікава і тое, што ў гэтым годзе яна наогул не пладаносіла. Цяпер гаспадар думае, паспее ці не пакаштаваць яблыкаў восеньскага цвіцення. Фота Аляксандра Азевіча.

Подробнее

Новыя вуліцы

Падчас апошняй сесіі райсавета разглядалася пытанне наконт прысваення назваў элементам вулічна-дарожнай сеткі, якія запраектаваны ў населеным пункце Княжына. Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Давыдзенка. Ён паведаміў, што згодна з будаўнічым праектам “Інжынерна-транспартная інфраструктура са схемай кварталаў індывідуальнай забудовы н.п. Княжына”, там з’явяцца 6 новых вуліц. Прапанавалася прысвоіць ім наступныя назвы: Княжынская, Навяцкая, Рыбацкая, […]

Подробнее

Традыцыйныя каштоўнасці – на першым месцы

Спецыялісты кажуць, што сям’я і дом з’яўляюцца надзвычай спрыяльным асяроддзем, у якім дзіця вучыцца тварыць дабрыню, разумее сэнс жыцця. Гэта тыя традыцыйныя каштоўнасці, якія вякамі перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Аднак цяпер многія сем’і пасля сутыкнення з пэўнымі цяжкасцямі становяцца нестабільнымі, дэградзіруюць, пераходзяць у катэгорыю, якая патрабуе павышанай увагі з боку кампетэнтных органаў. І ў […]

Подробнее

“Фінансавая” алімпіяда

З мэтай павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі нашай краіны праводзяць шэраг разнастайных мерапрыемстваў для розных узроставых груп. Так, у нашым раёне ўжо прайшлі выстава дзіцячых малюнкаў і адпаведныя ўрокі на фінансавую тэматыку для малодшых і сярэдніх школьнікаў. А для навучэнцаў 10-11-х класаў агульнаадукацыйных устаноў сёлета ўпершыню была арганізавана […]

Подробнее

Заслужаная ўзнагарода з конкурсу

Нядаўна ў Мінску праходзіла дзясятая спецыялізаваная выстава “Хлебная і кандытарская справа” 2014. Выяўленне лепшых узораў прадукцыі, што выпускаецца ў рэспубліцы і іншых краінах, іх дэманстрацыя шырокаму колу спажыўцоў – вось асноўныя задачы, якія ставілі перад сабой арганізатары. На працягу трох дзён можна было ўбачыць не толькі дасягненні сваіх калег-хлебапёкаў, але і набрацца вопыту, пазнаёміцца з […]

Подробнее

Ачысцім нашу Зямлю

У суботні дзень актывісты гімназіі далучыліся да міжнароднай акцыі па ўборцы смецця “Зробім!”, ініцыятарамі якой выступаюць таварыства “Зялёная сетка” і Цэнтр экалагічных рашэнняў. Аб’ектам для ўборцы, па ўзгадненні з Браслаўскім лясніцтвам”, было выбрана адно з любімых месцаў гараджан Леснічоўка. Дзякуючы гімназістам наш лесапарк стаў чысцей. Навучэнцы ўстановы ўпэўнены, што кампаніі па ўборцы смецця — гэта […]

Подробнее

Вырашыць надзённыя праблемы

Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму была створана ў 1992 годзе. Яе асноўнай мэтай з’яўляецца садзейнічанне рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў, а таксама законных інтарэсаў сваіх членаў. У раённай арганізацыі былых вязняў зарэгістравана 103 чалавекі. Адзін раз у сем гадоў яны збіраюцца разам, каб абмеркаваць свае пытанні, праблемы і акрэсліць задачы на будучыню. […]

Подробнее