Вось такія цудоўныя і незвычайныя пано прадстаўлялі майстэрства нашых хлебапёкаў

Главное

IMG_3622 (Small)Вось такія цудоўныя і незвычайныя пано прадстаўлялі майстэрства нашых хлебапёкаў на выставе падчас фестывалю-ярмаркі працаўнікоў сяла “Дажынкі-2014” у Гарадку.
Арыгінальныя кампазіцыі “Апельсінавае дрэва” і “Сялянскае падвор’е” створаны ўмелымі рукамі супрацоўнікаў вытворча-тэхнічнай лабараторыі браслаўскага хлебазавода. Не адзін дзень шчыравалі жанчыны, каб вылепіць з цеста ўсе дэталі і сабраць іх у адзіную карціну.
Спадзяёмся, што майстэрства браслаўчанак не пакінула раўнадушнымі і ўдзельнікаў і гасцей свята.

Тэкс і фота Алены Пятушка.