Ордэны і прэміі – дастойным

Шасці жанчынам Віцебскай вобласці 14 кастрычніка ўручаны ордэны Маці і 25 – прэміі імя Героя Савецкага Саюза Тусналобавай – Марчанка ў час урачыстага прыёму ў аблвыканкаме. Падчас узнагароджання намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў сказаў: “Ваша энергія, вялікае цярпенне, аптымізм і працавітасць дазваляюць спадзявацца, што мы пераадолеем часовыя цяжкасці, зробім нашу Беларусь квітнеючай краінай”. Сярод узнагароджаных […]

Подробнее

З дзяржаўнай падтрымкай

Намеснік прэм’ер – міністра Беларусі Пётр Пракаповіч 17 кастрычніка правёў прыём грамадзян у Браслаўскім райвыканкаме. Паколькі прыём быў акрэслены пэўнай тэматыкай, запісаліся на яго не шмат грамадзян. Аднак тыя, хто прыйшоў, ад імя грамадскасці агучылі сапраўды злабадзённыя для жыхароў раёна праблемы, якія мясцовая ўлада без дзяржаўнай падтрымкі не мае магчымасцей вырашыць. Каб пры неабходнасці даць […]

Подробнее

З узнёслым настроем

У Дзень маці жанчыны традыцыйна прымаюць віншаванні. З узнёслым настроем сустрэла гэта свята і браслаўчанка Сняжана Угарэнка, бо атрымала самы каштоўны падарунак — якраз 14 кастрычніка ў яе нарадзіўся хлопчык. Як сказала маладая мама, яны з мужам вырашылі назваць сына Дзімам. Гэта другое дзіця ў сям’і Сняжаны і Міхаіла. Маму і браціка з нецярпеннем чакае […]

Подробнее

Падарылі святочны настрой

Штогод 14 кастрычніка актавая зала ўстановы адукацыі “Опсаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” дружна расчыняе дзверы для самых лепшых і блізкіх людзей — нашых дарагіх матуль. Пад гукі прыемнай мелодыі пачаўся святочны канцэрт “У імя нашых маці”. Незвычайная атмасфера дабрыні і пяшчоты панавала ў зале. Музычныя і танцавальныя нумары, падрыхтаваныя педагогам-арганізатарам установы Таццянай Стэфановіч і настаўніцай музыкі […]

Подробнее

Вынікі падведзены

У нашай газеце 13 верасня быў аб’яўлены фотаконкурс на самы незвычайны прадукт “СУПЕРураджай — 2014”. У ім прынялі ўдзел 14 чалавек, якія на ваш суд прадставілі 20 экземпляраў сяльгаспрадукцыі. Самыя актыўныя паўдзельнічалі нават некалькі разоў, яны прыносілі па 2 цуда-экспанаты. На “фотасесію” да нас у рэдакцыю прыязджалі дбайныя гаспадары, яны ж запрашалі і на свае […]

Подробнее

Патэлефануй маме

Акцыя “Патэлефануй маме”, прымеркаваная да Дня маці, прайшла ў Браславе. Арганізаваў яе райкам БРСМ. Супрацоўнікі камітэта разам з гімназістамі на вуліцах горада віншавалі жанчын са святам і дарылі ім паветраныя шары. Астатнім жа прахожым, пераважна маладым людзям, актывісты ўручалі лістоўкі-напаміны ў форме тэлефонаў, на якіх было напісана “Патэлефануй маме” ці “Павіншуй маму”. Як адзначаюць арганізатары […]

Подробнее

Пресс-конференция А.Г.Лукашенко российским региональным СМИ

Тема недели: Пресс-конференция А.Г.Лукашенко российским региональным СМИ 4 Пресс-конференция Лукашенко для российских региональных СМИ длилась более пяти с половиной часов 4 Лукашенко просит российских журналистов показать Беларусь объективно: не приукрашивая, но и не умаляя достижений 4 Лукашенко: Беларуси нужна собственная национальная идея 5 Лукашенко считает, что за годы его президентства в Беларуси не было допущено […]

Подробнее

У Даўгаўпілсе шумеў “Беларускі кірмаш”

Гэтае фальклорнае свята праходзіла ў чацвёрты раз. Сёлета яно выйшла на новы ўзровень і стала міжнародным фестывалем народнай культуры. Кожны год мяняецца і тэма свята. Летась гэта было сватаўство, у гэтым годзе – вяселле, сапраўднае, беларускае, народнае, з песнямі, прыпеўкамі, танцамі. У кірмашы былі задзейнічаны творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры і культурна – асветніцкага таварыства […]

Подробнее

Якая песня без баяна

Прафесія работніка культуры з глыбінкі сёння карыстаецца не надта вялікай папулярнасцю. Маладое пакаленне пры далейшым выбары жыццёвага шляху выбірае яе не вельмі ахвотна. І ў той жа час многія з нас любяць наведваць канцэрты, слухаць добрую музыку. Акампаніятар Пагашчанскага сельскага Дома культуры, калектыву “На панадворку” Пётр Кухаронак любіць сваю справу, умее дарыць са сваім баянам […]

Подробнее

Цярпенне і праца

Самымі складанымі прадметамі для здачы на цэнтралізаваным тэсціраванні традыцыйна лічацца хімія і фізіка. У Беларусі ў гэтым годзе першую, напрыклад, на 100 балаў здаў толькі 1 чалавек. З другой справы крыху лепш: 18 маладых беларусаў паказалі выдатныя веды. Сярод апошніх ёсць і наш зямляк – сёлетні выпускнік Слабодкаўскай сярэдняй школы Дзяніс Далецкі. На ЦТ хлопец […]

Подробнее

Школа для душы

Як часта зараз можна пачуць, што ў наш няпросты час не хапае дабрыні, спагады і павагі ў чалавечых адносінах. Людзі сталага ўзросту больш заклапочаны праблемамі дабрабыту, а значная частка моладзі бавіць час у камп’ютарных гульнях ды сацыяльных сетках. Але ж у жыцці, акрамя матэрыяльных, існуюць і духоўныя каштоўнасці. Як вядома, не хлебам адзіным павінен жыць […]

Подробнее

На крок бліжэй да супрацоўніцтва

На мінулым тыдні ў Опсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе сустракалі вялікую дэлегацыю з Літвы. Каля 50 вучняў і настаўнікаў з вільнюскай сярэдняй школы імя Барбары Радзівілайте прыехалі сюды з сяброўскім візітам. Увогуле ж на працягу ўжо больш за 5 гадоў па нядзелях у Опсаўскай школе збіраюцца мясцовыя дзеці, якія жадаюць вывучыць літоўскую мову, больш даведацца пра […]

Подробнее

Сустрэліся падзяліцца вопытам і прапановамі

У канцы верасня ў актавай зале бальніцы сабраліся валанцёры — ўдзельнікі міжнароднага праекта “Удасканаленне сістэмы валанцёрскай дапамогі неабароненым катэгорыям насельніцтва ў Літве, Латвіі і Беларусі ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва”, каб абмяняцца вопытам работы, падзяліцца сваімі падыходамі па аказанні добраахвотнай дабрачыннай дапамогі падапечным. У сваіх выступленнях валанцёры, самі ўжо не маладыя людзі, а многім з […]

Подробнее

Дарога дружбы і партнёрства

Несумненна, шматлікія міжнародныя праекты, якія рэалізуюцца на тэрыторыі нашага раёна, прыносяць значную карысць. Галоўнае ў такой важнай справе — знайсці надзейных партнёраў, своечасова і мэтанакіравана выкарыстоўваць выдзеленыя пад праекты еўрапейскія сродкі. Кіраўніцтва раёна праводзіць у гэтым накірунку актыўную і выніковую работу. Сёння ўжо падпісана 18 пагадненняў з рэгіёнамі Латвіі, Літвы, Украіны, Расіі, Польшчы, Арменіі, Эстоніі, […]

Подробнее

Дом, дзе жывуць ласка і пяшчота

У невялікай вёсцы Вазгелянцы вясёлы дом сям’і Бейнараў здалёк выдзяляецца сярод суседніх. Стракатыя кветнікі радуюць вока, драўляны конік, запрэжаны ў брычку, яркая жар-птушка і млын выклікаюць добразычлівую ўсмешку. А абвіты вінаграднікам са шматлікімі фіялетавымі гронкамі ганак дапаўняе агульную карціну. І ўсё гэта разам надае дому нейкую казачнасць і загадкавасць. Таму не дзіўна, што ў ім […]

Подробнее

Настаўнік — прафесія высакародная і стваральная

У нядзелю настаўнікі, работнікі адной з самых масавых і запатрабаваных прафесій, адзначылі сваё прафесійнае свята. Напярэдадні яго, у пятніцу, у актавай зале гімназіі адбылася цырымонія ўшанавання педагогаў раёна пад назвай “Прызванне 2014”. Па-святочнаму апранутыя віноўнікі ўрачыстасці літаральна ўсіх узростаў — ад нядаўніх студэнтаў да паважаных пенсіянераў сабраліся на гэтае мерапрыемства. У фае гімназіі, дзякуючы майстэрству […]

Подробнее

Гадзіна гістарычнай памяці

Сустрэчы з Уладзімірам Мажылоўскім, аўтарам гістарычных твораў, шматлікія чытачы раённай бібліятэкі чакалі даўно. Яго аповесці і апавяданні не аднойчы друкаваліся на старонках вядомых беларускіх перыядычных выданняў “Полымя”, “Маладосць”, у газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”. Гэтыя творы зацікавілі, спадабаліся, заінтрыгавалі, і нікога не пакінулі абыякавымі. І вось у мінулую нядзелю члены аматарскага клуба “Сустрэча” і Уладзімір […]

Подробнее

Віншаванні ад санітарнай службы

Акцыя “З любоўю да пажылых людзей”, прымеркаваная да адпаведнай даты, прайшла ў пачатку мінулага тыдня па ініцыятыве раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У рамках яе ў аўторак супрацоўнікі ўстановы разам са свяшчэннаслужыцелямі наведалі Браслаўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Загадчык санітарна-эпідэмічнага аддзела РЦГЭ Аляксандр Бабенка, валеолаг цэнтра Кацярына Васючонак і праваслаўны свяшчэннік айцец Яўген прывезлі […]

Подробнее

Спецыялісты сталічнага Цэнтра экалагічных рашэнняў сталі частымі гасцямі на Браслаўшчыне

Спецыялісты сталічнага Цэнтра экалагічных рашэнняў сталі частымі гасцямі на Браслаўшчыне. Чарговы семінар для бацькоў з іх удзелам прайшоў у мінулы чацвер на базе дзіцячага садка №3. У гэты раз супрацоўніца Цэнтра Дар’я Чумакова ў надзвычайна цікавай і даступнай форме расказала прысутным пра тонкасці абыходжання з бытавой хіміяй, асаблівасці выбару эфектыўных і ў той жа час […]

Подробнее

Пакланіцца святыні

Мінула цэлая эпоха маральнага збяднення, і зараз адчуваецца вялікая патрэба ў духоўным жыцці. Вернікі сёння — гэта тысячы людзей рознага ўзросту, прафесій, сацыяльнага статусу. Многія прыходзяць у царкву ўжо ў сталым узросце, а таму паўстае праблема станаўлення хрысціян ў сучасным свеце. Каб умацаваць дух вернікаў, дапамагчы ім стаць часцінкай Царквы, адчуць Боскую цудатворную сілу і […]

Подробнее