Падрыхтоўку да першага пасяджэння VII УНС абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка сабраў нараду па пытаннях падрыхтоўкі першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.

«Як мы дамаўляліся, яшчэ раз абмяркуем тыя арганізацыйныя праблемы, якія трэба абмеркаваць, каб забяспечыць эфектыўную работу Усебеларускага народнага сходу», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Аргкамітэт быў створаны. Як мне пастаянна дакладваюць, збіраліся, працавалі, выпрацавалі асноўныя дакументы. Але ёсць шэраг пытанняў, якія датычацца пастаяннага Прэзідыума, намеснікаў старшыні (трэба было б параіцца, якім чынам мы будзем прапаноўваць Усебеларускаму народнаму сходу фарміраваць іх). Словам, трэба забяспечыць нармальны, кіруемы рабочы працэс УНС, пачынаючы ад афармлення горада (без усялякага перабору, каб мы не трацілі лішнія грошы на пустату) да залы пасяджэння», – падкрэсліў Прэзідэнт.