Прэзідэнт падпісаў Указ № 105 «Аб звышурочнай рабоце і рабоце ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях»

Новости

На фоне падзей у шэрагу суседніх краін Беларусь жыве адносна нармальным і паўнацэнным жыццём. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Так, у Беларусі значна ўмацавалі свае Узброеныя Сілы, эканоміка дэманструе рост, людзі працуюць і атрымліваюць зарплату, на вуліцах гарадоў – спакой і парадак. «Дзяржава выконвае свае сацыяльныя абавязацельствы. І самае галоўнае – нашы грамадзяне адчуваюць сябе ў бяспецы, не баяцца за жыцці родных і блізкіх. Гэта не танна каштуе. Дастойны ўклад у агульную справу ўнеслі і парламентарыі», – заявіў Галава дзяржавы.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка падпісаў Указ № 105 «Аб звышурочнай рабоце і рабоце ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях».

Дакумент прыняты ў мэтах максімальнага задзейнічання працоўных рэсурсаў, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі, для аператыўнага вырашэння важнейшых стратэгічных задач у вытворчасці. Указам прадугледжваецца магчымасць па ўзгадненні з прафсаюзам і са згоды работнікаў павялічваць ліміт звышурочных работ і работ у выхадныя дні, калі ёсць абгрунтаваная вытворчая і эканамічная неабходнасць.


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі 40 чалавек удастоены ордэнаў, медалёў і Падзякі Прэзідэнта за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.