У Браслаўскім раёне пачалося жніво

Сёлетні сезон хлебаробам скараціла халодная вясна, і збожжа паспявае крыху пазней, чым звычайна, але ўборку і ў гэтым выпадку трэба завяршыць у аптымальныя тэрміны. Таму аграрыі рыхтавалі загадзя камбайны і спяшаліся зрабіць як мага больш на касавіцы, каб потым рацыянальна размеркаваць працоўныя рэсурсы – як чалавечыя, так і тэхнічныя. На Браслаўшчыне ўборачная кампанія пачалася толькі цяпер.

Першай на хлебныя нівы выехала тэхніка «Маяка Браслаўскага» і «Агравідзаў». Падключаюцца да жніва і хлебаробы з «Друйскага», «Браслаўскага райаграсэрвіса», «Слабодкі-агра».

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарча, на раніцу 29 ліпеня ўсяго ў гаспадарках раёна працавалі 15 камбайнаў. Асноўная іх частка пакуль малоціць травы. Разам яны ўжо выканалі гэтае заданне на 33,8 %. «Агравідзы» адначасова з насеннікамі злакавых траў убіраюць рапс.

Як расказала галоўны аграном СВК «Маяк Браслаўскі» Валянціна Таўкінь, сёлета гаспадарцы трэба ўбраць збожжавых і зернебабовых культур (акрамя кукурузы) з плошчы 4 365 га, план па азімым рапсе складае 301 га. Акрамя гэтага, яшчэ неабходна абмалаціць 148 га злакавых траў. Амаль палову плана па насенніках траў маякоўцы ўжо выканалі. За два дні, 27 і 28 ліпеня, камбайны таксама абмалацілі 146 га азімай пшаніцы і сабралі 525 тон збожжа пры ўраджайнасці 35,9 цэнтнераў з гектара.

– Пакуль надвор’е не дае маштабна разгарнуць жніво, – расказвае В. Таўкінь. – Цяпер мы выбіраем тыя палі, дзе глеба не вельмі вільготная, а таксама ўбіраем участкі, на якіх найвышэйшая рызыка з’яўлення пустазелля. Бо ўжо на носе жнівень, а гэта пара актыўнага зарастання палеткаў некультурнымі травамі. Вільготнасць збожжа таксама высокая – 22 – 27 %, але мы практыкуем актыўную сушку зерня, каб не спыняць уборку і не пакінуць ніводнага коласа на карані. Улічваючы, што гаспадарка закончыла нарыхтоўку кармоў, наша задача цяпер – у аптымальна кароткі тэрмін сабраць хлеб з палёў.

Калі не будзе заліваць дождж, у «Маяку» плануюць працаваць на жніве з 9 раніцы да 9 вечара. Кормяць там работнікаў гарачымі абедамі 2 разы на дзень з дастаўкай прама на поле. Сушыльныя ўстаноўкі – іх гаспадарка мае тры – таксама гатовы да работы ва ўзмоцненым рэжыме. Усяго сельгаскааператыў мае 15 спраўных камбайнаў, якія гатовыя выязджаць на палеткі.

Валянціна Таўкінь не любіць рабіць прагнозы, аднак кажа, што калі прырода не падкіне аграрыям нечаканых праблем у выглядзе заліўных дажджоў, то ўраджай павінны сабраць добры, нават лепшы, чым у мінулым годзе. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

5 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

11 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

11 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

12 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

13 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

13 часов ago