Звароты людзей пачуты: у Відзах на аўтобусным прыпынку ўсталявалі крыты павільён

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Добраўпарадкаванню населеных пунктаў у раёне надаецца значная ўвага. І з кожным днём яны прыгажэюць і становяцца больш зручнымі для жыхароў і гасцей Браслаўшчыны. Нямала ў гэтым накірунку зроблена і ў г. п. Відзы. Тым не менш мясцовая ўлада пастаянна працуе над вырашэннем праблем грамадзян і навядзеннем парадку на зямлі.

Некалі на цэнтральнай плошчы пасёлка стаяла аўтастанцыя. Зразумела, стары нязграбны будынак псаваў агульны выгляд месца, таму яго знеслі. Некаторы час мясцовым жыхарам і прыезджым даводзілася чакаць аўтобус пад не вельмі зручным навесам.

Кіраўніцтва сельсавета ведала праблему відзаўчан і прыкладала максімум намаганняў, каб яе вырашыць. І вось пасля ўзгаднення з АДАІ і АТП № 18 было вызначана месца для прыпынку аўтобусаў. Работнікі ДЭУ-33 (г. Паставы) за тыдзень зрабілі пляцоўку, дзе ўстанавілі крыты павільён, і дарогу для развароту транспарту.

Цяпер мясцовыя жыхары і госці пасёлка маюць магчымасць чакаць свой аўтобус з камфортам. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.