Categories: Отдых

Мінск, Брэст і Гродна. Педагогі і вучні Ахрэмаўскага ЯССШ зладзілі падарожжа па краіне

Падарожнічаць заўсёды цікава. Таму наўрад ці знойдзецца такі чалавек, які адмовіцца ад магчымасці ўбачыць новыя мясціны.

Згодны з гэтым меркаваннем педагогі і вучні Ахрэмаўскага ЯССШ, якія ўжо не першы раз на канікулах выпраўляюцца на разнастайныя экскурсіі. Так, яны ўжо наведалі старажытныя замкі нашай краіны і месцы баявой славы беларускага народа.

А сёлета, паведаміў настаўнік геаграфіі Вячаслаў Кроп, цікаўныя хлопчыкі і дзяўчынкі разам са сваімі педагогамі пабывалі ў Брэсце. Іх шлях у город-герой ляжаў праз Мінск, таму падарожнікі выкарысталі і шанс бліжэй пазнаёміцца са сталіцай: наведалі мемарыял на плошчы Перамогі і музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, які знаходзіцца ў будынку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Тут вучні актыўна адказвалі на пытанні экскурсавода, а на развітанне іх пачаставалі цукеркамі.

Далей шлях браслаўчан быў скіраваны на паўднёва-заходнія рубяжы краіны. А шостай гадзіне вечара яны прыбылі ў Брэст. На іх радасць і здзіўленне, у городзе стаяла вясенняе надвор’е: было каля 20 градусаў цяпла. Не марнуючы часу, адразу адправіліся на алею ліхтароў, якія маюць незвычайную форму: гадзінніка, ткацкага станка, клоўна, анёла, скрыпічнага ключа. Браслаўчане нават даведаліся, што ў горадзе ёсць свой ліхтаршчык, які кожны вечар запальвае газавыя ліхтары на адной з вуліц. Затым была прагулка па вячэрнім Брэсце і візіт на футбольны матч «Дынама» (Брэст) — «БАТЭ».

Раніцай наступнага дня падарожнікі адправіліся ў Брэсцкую крэпасць, якая стала сімвалам мужнасці і стойкасці беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Наведалі браслаўскія школьнікі таксама музей чыгуначнага транспарту, дзе не толькі ўбачылі лакаматывы розных эпох і пазнаёмілася з іх будовай, але і з задавальненнем пасядзелі ў кабіне машыніста.

Па дарозе дадому хлопцы і дзяўчаты ажыўлена абмяркоўвалі ўбачанае, дзяліліся ўражаннямі і будавалі планы на наступнае падарожжа.

НАТХНЁНЫЯ СВАІМІ ВУЧНЯМІ

Настаўнікі Ахрэмаўскага ЯССШ таксама выправіліся пазнаваць цудоўныя мясціны Беларусі. Іх мэтай стаў горад Гродна. Папутна яны завіталі ў Крэўскі, Гальшанскі і Лідскі замкі. Увечары наведалі Гродзенскі драматычны тэатр, а наступны дзень прысвяцілі знаёмству са славутасцямі горада, у якога вельмі багатая гісторыя. ■

Алена ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

6 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

6 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

7 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

8 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

8 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

8 часов ago