Пуцёўка на рыбалку праз інтэрнэт

Знаёмы расказваў, што цяпер у нацыянальным парку можна набыць пуцёўку на рыбалку дыстанцыйна — праз інтэрнэт. Патлумачце, калі ласка, як гэта зрабіць. Васіль, агр. Друя.

Малодшы навуковы супрацоўнік ДПУ НП «Браслаўскія азёры» Яўген Кардэль паведаміў, што праз інтэрнэт, карыстаючыся сайтам ifish.by, сапраўды можна набываць пуцёўкі на платнае аматарскае рыбалоўства.

Для гэтага трэба прайсці рэгістрацыю на сайце, запоўніць свой профіль з указаннем найбольш поўнай інфармацыі. Калі вы прэтэндуеце на атрыманне льготных пуцёвак (нагадваем, што гэта тычыцца жыхароў раёна, пенсіянераў, дзяцей да 16 год, інвалідаў 1-й ці 2-й групы) або збіраецеся купіць пуцёўку на падводнае паляванне, то неабходна прадставіць у профілі сканы альбо фотакопіі дакументаў, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць наяўнасць ільгот — пашпарт са старонкай месца рэгістрацыі, пасведчанне пенсіянера ці інваліда, падводнага паляўнічага і г. д.

Аплаціць пуцёўку магчыма як наяўнымі грашамі, напрыклад, у банку (трэба ўказаць касіру атрыманы вамі АРІП-код і ўдакладніць, што аплата робіцца праз сістэму «Разлік»), так і безнаяўнымі — пры дапамозе вашага інтэрнэт-банкінга, праз інфакіёск. Аплаціць неабходна на працягу 3 гадзін, бо пазней ваш АРІП-код будзе недаступны.

Звярніце таксама ўвагу на тое, што пуцёўка, купленая праз сайт ifish.by, павінна быць на месцы рыбалкі ў надрукаваным выглядзе з вашым подпісам. Тая, якая ёсць у вас у памяці смартфона, планшэта і г. д., без друкаванай версіі лічыцца несапраўднай.

Пасля рыбалкі неабходна абавязкова «закрыць» пуцёўку. Зрабіць гэта магчыма ў «Асабістым кабінеце» ў раздзеле «Мае пуцёўкі». Для «закрыцця» трэба ўказаць дату і месца рыбалкі, а таксама колькасць, вагу і віды вылаўленай рыбы. У выпадку ж «незакрыцця» пуцёўкі далейшая іх пакупка будзе для вас недаступнай.

Больш падрабязна пра рэгістрацыю, аплату і іншыя нюансы набыцця пуцёвак можна ўбачыць на сайце ifish.by у раздзеле «Часта задаваемыя пы- танні». А пры ўзнікненні якіхебудзь праблем звяртайцеся ў службу падтрымкі сайта па ўказаным тэлефоне альбо праз дыялогавае акно ў правым ніжнім вугле сайта.

Таксама варта ведаць, што пры створаным про- філі рыбалова на сайце ifish.by магчыма купіць пуцёўку для рыбалоўства на вадаёмах нацпарка і праз афіцыйны сайт установы braslavpark.by у раздзеле «Рыбалка». ■

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

5 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

12 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

12 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

13 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

14 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

14 часов ago