Categories: Отдых

Пяць прычын наведаць Друю

Вясна — пара абуджэння прыроды, час вандровак і новых уражанняў. Таму менавіта цяпер «Браслаўская звязда» распачынае новы праект «Вандруем разам». У ім мы будзем разам з вамі, шаноўныя чытачы, адкрываць наноў Браслаўшчыну і вандраваць па ёй. А кампанію нам будуць складаць гісторыкі, краязнаўцы і карэнныя жыхары розных населеных пунктаў раёна.

Першае мястэчка, якое мы наведаем, — Друя. Ад Браслава да яго крыху больш за 30 кіламетраў. На самай справе паглядзець у гэтым населеным пункце ёсць шмат чаго цікавага, мы ж выдзелілі пяць абавязковых прычын пабываць у ім.

ФОТАЗДЫМАК З УНІКАЛЬНЫМ АРТЭФАКТАМ

Толькі ў Друі можна зрабіць фотаздымак на фоне помніка эпіграфікі 12 стагоддзя. Менавіта тут, на цэнтральнай плошчы, знаходзіцца адзін са знакамітых Барысавых камянёў. На ім захавалася толькі частка надпісу, дакладна расшыфраваць яго пакуль не ўдалося. Кожны з вас можа паспрабаваць зрабіць гэта сам.

ПАБАЧЫЦЬ САПРАЎДНЫЯ ЦЯГНІКІ

Гэта адзінае месца на Браслаўшчыне, дзе можна пабачыць цягнік. А між іншым, менавіта тут 100 гадоў таму назад пачалася гісторыя браслаўскай чыгункі. З 1916 года шмат чаго змянілася, у Друі ад вузкакалейкі засталося дзяленне мястэчка на «Друю-вузкую» (там, дзе былі дэпо і станцыя вузкакалейкі) і «шырокую» (адпаведныя дэпо і чыгуначная станцыя). Аднак станцыя дзейнічае і сёння. Яна прымае пасажырскія і грузавыя саставы.

ПРАЙСЦІСЯ ПА ВУЛІЦЫ АЛЬТЭРА ДРУЯНАВА

У Друі прайшло дзяцінства вядомага літаратара, фалькларыста і гісторыка Альтэра Друянава. Ён займаўся вывучэннем фальклору, пісаў публіцыстычныя творы, рабіў пераклады. Яго спадчына выйшла ў трох тамах на мове ідыш. Акрамя гэтага, вуліца вядома тым, што на ёй усё жыццё пражыў знакаміты аптэкар Аўгуст Адлер, аўтар брашур «Новая тэорыя земляробства», «Аповесць аб трох героях сацыёлагах і гравітацыёлагу». Таксама менавіта тут пачынаў сваю медыцынскую практыку доктар Станіслаў Нарбут.

АЗНАЁМІЦЦА СА СТАРАДАЎНЯЙ АРХІТЭКТУРАЙ

Некалі ў Друі былі пабудаваны і дзейнічалі 4 касцёлы, 4 уніяцкія і 2 праваслаўныя царквы. На жаль, толькі некаторыя з іх захаваліся да нашых дзён: кляштар бернардзінцаў узводзілі ў 1643 — 1646 гг., храм Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы заснаваны ў 1687 годзе, каля Друйскай школы захаваліся рэшткі званіцы царквы Пятра і Паўла канца 18 ст., побач знаходзіцца будынак

драўлянай стараверскай маленнай, а пры выездзе з Друі, на праваслаўных могілках, захаваўся помнік драўлянага беларускага дойлідства — царква святога Георгія, пабудаваная ў 19 стагоддзі.

ПАБАЧЫЦЬ РЭЗІДЭНЦЫЮ САПЕГАЎ

Тут можна ўявіць сабе жыццё беларускіх магнатаў, а менавіта Сапегаў, прайсціся сцежкамі закладзенага імі парку і сфатаграфавацца на фоне сядзібы. ■

Падрыхтавала Алена НАБЕЕВА

admin

Recent Posts

Доверие и общие интересы. Молодая семья, связавшая свою жизнь с Браславщиной, раскрыла секрет счастья

Хотя Лев Толстой в свое время писал, что все счастливые семьи похожи, всё же в…

14 часов ago

Ландшафтный дизайн под ключ. Команда профессиональных садовников предлагает свои услуги

Трое молодых браславчан, более пяти лет отработавших за рубежом на благоустройстве территорий, прилегающих к элитным…

14 часов ago

Чтим и помним историческую правду. Смотрите, как браславчане отпраздновали День Победы

Беларусь помнит подвиг советского народа в Великой Отечественной войне. И через десятилетия правнуки героического поколения…

14 часов ago

К 120-летию профсоюзного движения в Браславе открыли экспозицию «Профсоюз — это мы»

"Профсоюз – это мы" Под таким названием в Браславском районном объединении музеев действует экспозиция, посвященная…

14 часов ago

Лукашэнка: «Нашы герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці»

Беларускія дзяржаўныя сімвалы натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр…

14 часов ago

Браславчан приглашают принять участие в акции «Ночь музеев» и фестивале «Друя в сердце»

«Ночь музеев» приглашает В пятницу, 17 мая, браславчане могут принять участие в традиционной акции «Ночь…

14 часов ago