Categories: Выставки

Газета “Праўда” ад 10 мая 1945 года ўпершыню выстаўлена ў нашым гісторыка-краязнаўчым музеі

Газета “Праўда” ад 10 мая 1945 года ўпершыню выстаўлена ў нашым гісторыка-краязнаўчым музеі. Яе на захоўванне музейным работнікам перадала Марына Савіцкая, загадчыца дзіцячага сада № 2.

— Гэтае выданне цяпер знаходзіцца ў зале Вялікай Айчыннай вайны. Паглядзець і пачытаць яго можа любы наведвальнік, — кажа дырэктар раённага аб’яднання музеяў Надзея Дударонак, — Акрамя таго сёлета мы пачалі праводзіць экскурсію “Узнагароды Вялікай Айчыннай вайны”.

У гэтыя майскія дні ў краязнаўчым музеі шмат наведвальнікаў. Прыходзяць і школьнікі з навучальных устаноў, і браслаўчане з дзецьмі. У дзень адбываецца па 5 — 6 экскурсій. Па словах экскурсаводаў, людзі ўважліва слухаюць і задаюць шмат дадатковых пытанняў. Акрамя экскурсій, у музеі прапаноўваюць пабываць на лекцыі “Подзвігі маладых браслаўчан”.

—Лекцыя расказвае пра моладзевы рух падчас ваенных дзеянняў на Браслаўшчыне. На прэзентацыі дэманструюцца фотаздымкі падпольшчыкаў, іх характарыстыкі, карты і іншыя дакументы. Суправаджаецца лекцыя таксама графічнымі работамі Пятра Касцюкевіча, маладога разведчыка брыгады “Спартак”, які вёў партызанскі дзённік, — расказвае яе аўтар, навуковы супрацоўнік Дар’я Васільева, —  Хачу адзначыць, што слухачы, асабліва дзеці, вельмі зацікаўлена слухаюць і пакідаюць лекцью пад вялікім уражаннем.

У гэтым пераканалася і я, калі падчас наведвання музея, трапіла на экскурсію, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне. Гімназісты ўважліва лавілі кожнае слова экскурсавода, тым больш, што ім была юная Ульяна Лявіцкая, удзельніца гуртка “Браслаўшчына гістарычная”. Пагадзіцеся, калі маладое пакаленне выступае не толькі ў ролі слухачоў, але і расказчыка, гэта ўпэўнівае ў тым, што памяць пра подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў будзе жыць вечна.

Алена Набеева.

Фота аўтара.

На здымку:

 

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

2 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

2 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

3 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

3 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

4 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

4 часа ago