Categories: Главное

Будуецца падстанцыя

Кожны раз, калі ехала па дарозе на Мінск, звяртала ўвагу на маштабную будоўлю, якая развярнулася на мяжы Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў. Думаю, кожны, хто з цікавасцю назіраў за тым, як з’яўляецца спачатку пляцоўка, затым падмурак, а потым і сам будынак, разважалі, што за канструкцыя тут узводзіцца і для чаго яна патрэбна. Да таго ж інтарэс распальвала тая акалічнасць, што на будоўлі шчыравалі людзі з азіяцкай знешнасцю.

Калі ж невядомая канструкцыя ператварылася ў будынак з іерогліфамі на сцяне, стала вядома, што праз некаторы час тут ўзвысіцца высокатэхналагічная падстанцыя, якая будзе звязваць існуючыя электрычныя сеткі з беларускай атамнай станцыяй у Астраўцы. А факт, што на будоўлі працуюць асобы азіяцкай знешнасці, тлумачыць тое, што работы вядзе кітайская кампанія “NCPE”.

Спачатку на месцы будоўлі працавала шматлікая тэхніка, якая расчышчала пляцоўку, рабіла аснову пад падстанцыю, потым пачалі з’яўляцца слупы, а затым і парталы электраліній. Зараз гэта ўжо падобна на будучую падстанцыю, якая будзе насіць назву “Паставы-330”.

Акрамя таго, што на будоўлі шчыруюць прадстаўнікі кітайскай кампаніі, сюды часта прыязджаюць прадстаўнікі рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў “Гроднаэнерга” (заказчыкі праекта), “Віцебскэнерга” і “Белэнергасеткапраект”. Пакуль аб’ём работ выкананы на палову. Адзін за адным ўзводзяцца лінейныя і шынныя парталы, прахадная, будынак высокатэхналагічнага прызначэння, трансфарматары, магутнасцю 125 мегават кожны. А яшчэ да падстанцыі падвядуць 7 ліній элекраперадач напружаннем 330 кВ. Дзве лініі звяжуць падстанцыю “Паставы-330” з АЭС у Астраўцы, тры — з Літвой, яшчэ дзве — з энергасістэмай Беларусі.

Матэрыялы для будоўлі паступаюць з заводаў Маладзечна, Светлагорска, Варапаеўскага завода ЖБВ. Працуюць над узвядзеннем падстанцыі не толькі кітайскія рабочыя. Дапамагаюць кампаніі з Мінска і Смаргоні, мясцовыя арганізацыі.

Плануецца, што аб’ект будзе здадзены ў эксплуатацыю восенню гэтага года і стане адным з самых тэхналагічных і высокааснашчаных у краіне.

Таццяна Пятушка.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago