Пры добрай арганізацыі работ справы ладзяцца

На вечар серады хлебаробы КУСП «Відзаўскі» паспелі засеяць збожжавымі і зернебабовымі культурамі 266 гектараў глебы, што складае 38,1% да плана. З пачатку сёлетняй сяўбы ў глебу планавалі першым чынам пакласці насенне зернебабовых. Аднак з-за пераўвільготненасці адзін участак застаўся недасеяным, таму тэхніку перагналі на поле за вёскай Груштэлішкі, дзе восенню унеслі калій і цяпер размесціцца пшаніца.

Менавіта на тое поле я і наведаўся ў аўторак разам з галоўным аграномам гаспадаркі Алінай Зайкоўскай. Па дарозе яна расказвала, што ў гаспадарку прыйшоў працаваць яшчэ адзін аграном Антон Павасар. Хлопец ён мясцовы, пасля атрымання дыплома паспеў папрацаваць у Сенненскім раёне, потым праходзіў тэрміновую службу, цяпер жа вярнуўся на малую радзіму. Механізатары як раз закончылі абедаць, і Антон ставіў чарговую задачу на другую палову дня, скарысташыся момантам, сфатаграфаваў агранома за работай у першы працоўны дзень. У механізатараў жа пацікавіўся, што елі, ці смачна кормяць. У той дзень на першае быў прыгатаваны гарохавы суп, на другое — тушаная капуста з мясам. Вечарам абяцалі прывезці салат і пюрэ з катлетамі. Усе, хто працуе на полі, хвалілі прыгатаваныя поварам сталовай Людмілай Маліноўскай стравы, разнастайнасць меню.

Як пазней расказвала галоўны аграном, пасяўныя работы ў гаспадарцы імкнуцца весці комплексна. Асобна працуе толькі трактар на ворыве ды «Раса» на падкормцы азімых збожжавых, якую як раз заканчвалі. На ўзгаданым жа полі працавалі трактар з дыскатарам, 4 — з культыватарамі, 2 — з сеялкамі, адзін — з каменеўборачнай машынай, яшчэ адзін адводзіў камяні, якія збіралі ўручную.

У збожжавай групе сельгаспрадпрыемства плануюць пасеяць пшаніцу, ячмень і крыху аўса. Кіраўнік гаспадаркі Юрый Трыдзенскі працай механізаванага атрада задаволены. Усе зацікаўлены пасеяць яравыя ў найкарацейшыя тэрміны, вечарам не выключаюць рухавікоў пакуль у баках ёсць салярка, часта працуюць з уключанымі фарамі. Выкройваюць кожную хвіліну. Нават у панядзелак, калі ішоў дождж, здолелі пасеяць 10 гектараў. Пры такіх падыходах да першага мая ў гаспадарцы разлічваюць закончыць сяўбу асноўных яравых культур, акрамя кукурузы, якой патрэбна больш цёплае надвор’е.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

4 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

4 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

4 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

4 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

4 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

6 дней ago