Па дровы — толькі з ордэрам

Человек и закон

1269216330Ранняя вясна — найбольш спрыяльны перыяд для нарыхтоўкі дроў на будучы ацяпляльны сезон. Назапасіць паліва можна двума шляхамі: заказаць іх у лесанарыхтоўшчыкаў, якія вядуць лясную гаспадарку, або самастойна заняцца нарыхтоўкай.

Менавіта для іншых хачу нагадаць асобныя палажэнні дзеючых у рэспубліцы правілаў водпуску драўніны на карані і яе нарыхтоўкі. Узгаданым дакументам вызначана, што парадак водпуску драўніны на карані аднолькава прымяняецца як у лясах ляснога фонду, так і ў тых, што не ўваходзяць у фонд, або знаходзяцца на землях сельскагаспадарчага прызначэння.

Ордэр на дробны водпуск драўніны (да 50 кубаметраў) па ўсіх відах высечак выдаецца лясніцтвам на аснове атрыманага ім лесарубачнага білета. У ордэры абавязкова павінны быць указаны тэрміны нарыхтоўкі і парадак вывазкі драўніны.

Адсутнасць ордэра ў час нарыхтоўкі або вывазкі дроў цягне за сабой адміністарцыйнае пакаранне.

Уладзімір Ягоранкаў, дзяржінспектар МІАЖіРС.