Алена Бабінская разбіраецца не толькі ў эканоміцы, а і ведае тонкасці вядзення селькай гаспадаркі

Люди

IMG_4596Работу спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці можна падзяліць на дзве катэгорыі: вынікі якой можна ўмоўна кажучы «памацаць» і тую, што не бачна для большасці працаўнікоў. Скажам, здольнасці заатэхніка ацэньваюццв па надоях і прывагах, ветэрынара — па атрыманым прыплоддзе і недапушчэнні падзяжу, агранома — па ўраджаі. А вось па якіх крытэрыях вызначаецца работа бухгалтара ці эканаміста, наўрад хто, акрамя іх ды кіраўніка, скажа. Пэўна таму іншым разам і можна пачуць, што «бухгалтарскія» дармавы хлеб ядуць. Толькі гэта зусім не так.

У гэтым яшчэ раз пераканаўся калі давялося бліжэй пазнаёміцца з работай начальніка аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання Алены Бабінскай. За няпоўных паўгадзіны нашай размовы даведаўся пра шматлікія тонкасці вядзення эканамічных адносін сельгаспрадпрыемстваў, нюансы планіравання і кантролю. Высветліў, напрыклад, што галоўнаму эканамісту і яе падначаленым трэба не толькі дасканала разбірацца ў эканамічных, бухгалтарскіх справах, а пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў і ўмець адрозніць МТЗ-82 ад МТЗ-1221, плуг ад дыскатара, фосфарнае ўгнаенне ад азотнага. У паўсядзённай жа рабоце трэба трымаць руку на пульсе спраў перапрацоўшчыкаў і абслугоўваючых арганізацый.

Сем гадоў назад узначаліла Алена Міхайлаўна аддзел. Але, як прызнавалася, наўрад бы змагла паспяхова весці сваю работу, каб не набыты раней вопыт кантралёра-рэвізора камітэта па сельскай гаспадарцы і прадуктах харчавання аблвыканкама. Менавіта ў тыя гады работы яна знутры спасцігла ўсе тонкасці вядзення гаспадарчай дзейнасці не толькі ў сельгаспрадпрыемствах, а і на мяса-малочных камбінатах, рамонтных заводах, прадпрыемствах аграсэрвіса. Цяпер ёй гэта і дапамагае.

Асабліва складана стала весці ўсе справы ў апошнія гады, калі пастаянна ліхаманіць рынкі збыту прадукцыі, цэны на яе, перапрацоўшчыкі не рэгулярна разлічваюцца за прынятую сыравіну, а сельгаспрадпрыемствы не ў стане вырабіць яе ў аб’ёмах, якія б дазвалялі налічваць працаўнікам дастойную заработную плату. У такіх варунках толькі граматная работа галоўнага эканаміста, яе ўменне наладжваць дзелавыя партнёрскія сувязі з рознымі прадпрыемствамі і арганізацыямі і дазваляюць трымацца на плаву асобным гаспадаркам.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.