Categories: Главное

Стаць сябрам для сваіх дзяцей

У сучасным свеце ў бацькоў усё менш часу застаецца для сяброўскіх і даверлівых зносін са сваімі дзецьмі. Не сакрэт, што некаторыя цікавяцца толькі іх матэрыяльным дабрабытам, і лічаць галоўным, каб у сына ці дачкі было харчаванне, адзенне, цацкі, камп’ютар. Аднак яшчэ У. Сухамлінскі справядліва пісаў: “Быць сябрам сваіх дзяцей значна цяжэй, чым пракарміць і апрануць іх”.

У педагогаў дзіцячага сада №3 напрацавана нямала форм работы па духоўным збліжэнні дзяцей і бацькоў. Адна з іх — “Сямейны тэатр”. Два разы ў год бацькі са сваімі дзецьмі пад кіраўніцтвам музыкальнага работніка дзіцячай установы ладзяць невялікія спектаклі.

  • Такая ідэя зарадзілася амаль шэсць гадоў таму назад, — расказвае музычны кіраўнік установы Анжэла Аніська. — І, безумоўна, яна ў поўнай меры сябе апраўдвае. Трэба бачыць, наколькі шчаслівыя дзеці, калі іх таты і мамы, часам бабулі і дзядулі, браты і сёстры гуляюць з імі “ў казку”. Гэта збліжае родных людзей паміж сабой, дае магчымасць больш зразумець адзін аднога.

На адным такім прадстаўленні давялося пабываць і аўтару гэтых радкоў.

Каб годна прадстаць перад маленькімі гледачамі, некалькі тыдняў Надзея Плясун, Яўгенія Бялусь, Сяргей Шпаковіч, Вольга Мужава і Святлана Бандарык са сваёй маленькай дачкой Дашай вечарамі пасля работы збіраліся на рэпетыцыі, дзе пад кіраўніцтвам А. Аніська вучылі тэкст, адточвалі рухі, прадумвалі касцюмы і дэкарацыі для спектакля. Артысты ўкладвалі ўсю душу, каб стварыць вобраз сваіх герояў. Таму пастаноўка ўсімі вядомай казкі “Маша і тры мядзведзі” прайшла па-сямейнаму цёпла і шчыра. Ды і як жа інакш — стараліся для сваіх дзетак.

А іх яскравыя вочкі і радасныя ўсмешкі сталі лепшай узнагародай для самадзейных артыстаў.

У канцы прыемнай сустрэчы з казачнымі героямі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” уручылі на памяць удзельнікам і гледачам спектакля невялікі падарунак.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

6 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

6 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

7 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

7 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

8 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

8 часов ago