Categories: Новости

Бяспека людзей — на кантролі

Чарговы раённы семінар па пытаннях аховы працы і выканання працоўнага заканадаўства прайшоў на мінулым тыдні ў гімназіі з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара Глыбоцкай міжраённай інспекцыі працы Уладзіміра Плешака. На мерапрыемстве прысутнічалі спецыялісты, якія адказваюць за ахову працы ў арганізацыях, спецыялісты юрыдычных і кадравых службаў устаноў и прадпрыемстваў.

Напачатку семінара галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Лапко паведаміла пра стан вытворчага травматызму ў арганізацыях раёна. Яна адзначыла, што ў выніку сістэмнай і мэтанакіраванай работы па ахове працы за апошнія пяць гадоў азначаецца устойлівая тэндэнцыя зніжэння ліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Аднак, у бягучым годзе ў раёне ўсё ж такі адбыліся тры няшчасныя выпадкі. Усе — з лёгкімі наступствамі. Два з іх у адной і той жа арганізацыі. Таму за нездавальняючую работу па прафілактыцы вытворчага траўматызму і праводзімай рабоце па ахове працы віноўныя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Са змяненнямі і дапаўненнямі ў заканадаўстве аб працы прысутных пазнаёміў У. Плешак. Ён даў шмат карысных парад адносна вядзення тэматычнай дакументацыі. У ходзе сустрэчы інспектар згадаў выпадкі са сваёй практыкі, рабіў акцэнт на тыповых памылках, якія дапускаюць работадаўцы і спецыялісты па ахове працы, расказваў, як можна і трэба пазбягаць няшчасных выпадкаў.

Пра выкананне патрабаванняў бяспекі пры шынамантажных работах у ДЭУ-№34 са сваімі калегамі падзяліўся галоўны механік арганізацыі Валерый Шылін.

Падводзячы вынікі семінара Л. Лапко падкрэсліла, што фармалізм у пытаннях аховы працы недапушчальны. Здароўе і бяспека кожнага работніка — галоўная задача адказных асоб. Таму інжынерам, адказным за дадзены накірунак нельга быць абыякавымі, бо, нават, нязначныя прабелы ў рабоце могуць вельмі дорага каштаваць.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

1 день ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago