Дарослыя — дзецям

Главное

IMG_6623 (Small)У дзіцячым садзе №3 стала добрай традыцыяй, калі бацькі рыхтуюць якую-небудзь казку і паказваюць пастаноўку дзецям. Вось і ў мінулы чацвер усе выхаванцы гэтай дашкольнай установы сталі гледачамі казкі “Як курачка пеўніка ратавала”.
Сюжэт пастаноўкі быў зразумелы нават самым маленькім. Пеўнік падавіўся зярняткам. Каб яго выратаваць, курачка звярнулася да доктара, які параіў лячыць яго маслам, а каб атрымаць масла, давялося звяртацца па дапамогу да каровы. Карова ж, каб даць добрага малака для масла, павінна была сытна паесці сена, якія нарыхтавалі для яе касцы. Касцоў жа за нялёгкую работу трэба было накарміць хлебам. Усе прыйшлі на дапамогу курачцы, ніхто не адмовіў, і пеўнік не сканаў. Усе ролі выконвалі дарослыя, а вось у ролі куранятак былі выхаванцы сярэдняй групы дзіцячага сада.
Хочацца адзначыць арыгінальнае музычнае суправаджэнне пастаноўкі, а таксама той факт, што казка выконвалася на нашай роднай беларускай мове.
Дзеці з задавальненнем пляскалі ў далоні самадзейным акцёрам, якія падарылі ім сапраўднае задавальненне і добры настрой.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.