Categories: Главное

Вучоба актыву

У мінулы чацвер на базе цэнтральнай бібліятэкі прайшла вучоба ідэалагічнага актыву Браслаўскага раёна. Адказныя за гэты накірунак дзейнасці на прадпрыемствах і ў арганізацыях Браслаўшчыны абмяркоўвалі стан растлумачальнай, выхаваўчай і героіка-патрыятычнай работы на месцах, прысвечанай 70-годдзю вызвалення нашага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Значная частка разгледжаных пытанняў тычылася таксама мерапрыемстваў у рамках Года гасціннасці.
Перад прысутнымі выступіла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Мацук. Яна ў чарговы раз падкрэсліла важнасць вядомай ліпеньскай даты для кожнага з нас і неабходнасць больш актыўнай прапагандысцкай работы з шырокімі коламі грамадскасці. Вядома, ключавую ролю ў гэтай справе павінны сыграць ідэолагі.
Пра аспекты ўдзелу моладзі ў святкаванні вызвалення і мерапрыемствах, прымеркаваных да Года гасціннасці, расказала галоўны спецыяліст аддзела Галіна Караткова.
Дырэктар ЦБС Вольга Ляснеўская пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з работай бібліятэчнай сістэмы па папулярызацыі акрэсленых тэм. Яна зазначыла, што бібліятэкі як крыніцы актуальнай і часта нават неабходнай інфармацыі заўсёды адкрыты да супрацоўніцтва.
Завяршыўся ж семінар на прыемнай ноце. Па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізцыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах з адзінаццаці намінацый браслаўчане перамаглі ў дзвюх. У сферы транспарту і сувязі пераможцам стаў Браслаўскі РВЭС, а цэнтр банкаўскіх паслуг №205 у г.Браславе філіяла №214 ААТ «Ашчадны банк “Беларусбанк”» у г.Наваполацку аказаўся лепшым сярод арганізацый банкаўскай сферы. Адказныя за ідэалагічную работу на гэтых прадпрыемствах у сваю чаргу падзяліліся вопытам сваёй работы з усімі прысутнымі на мерапрыемстве. Дарэчы, усе, хто прыняў удзел у конкурсе, а гэта без малога 20 суб’ектаў Браслаўшчыны, былі адзначаны невялічкімі падарункамі.

Вячаслаў Каладынскі.
На здымку: дыплом пераможцы абласнога агляду-конкурсу артымлівае адказны за ідэалагічную работу ў ЦБП №205 ААТ “ААБ Беларусбанк”
Наталля Хір’янава.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

4 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

4 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

5 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

5 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

6 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

6 часов ago